Затрыманы ў Бярозаўцы ўвечары 4 траўня журналіст Андрэй Фралоў змешчаны на 72 гадзіны ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі, абставіны затрымання пакуль што не вядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі, па якіх «палітычным» перадачы не перадаюцца.
Андрэй Фралоў — відэаператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя, апошнія гады — з польскім спадарожнікавым тэлеканалам TVP Polonia.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары