Навука і тэхналогіі

Навукоўцы: Акулы выкарыстоўваюць магнітнае поле Зямлі для ўласнай навігацыі

Фларыдскія даследчыкі высветлілі, што акулы маюць уласную ўнутраную навігацыйную сістэму. Гэта сістэма працуе падобна да GPS і дазваляе драпежнікам карыстацца магнітным полем Зямлі, каб з дакладнасцю перамяшчацца на вялікія дыстанцыі.

Фота flickr.com.

Эксперымент, што дазволіў зрабіць такія высновы, правялі навукоўцы з Універсітэта штата Фларыда. Падчас яго дваццаці молат-рыбам, прадстаўніцам сямейства молатагаловых акул, былі створаныя магнітныя ўмовы, якія імітавалі ўмовы ў геаграфічных пунктах за сотні кіламетраў ад Фларыды, піша Guardian.

Калі акулам праз магнітныя сігналы паказвалі, што яны знаходзяцца на адлегласці ў 600 кіламетраў на поўдзень ад Фларыды, рыбы пачыналі плыць на поўнач, нібыта спрабуючы вярнуцца дахаты. Таму можна зрабіць выснову, што акулы могуць адчуваць розніцу паміж рознымі геаграфічнымі лакацыямі, і, хутчэй за ўсё, ім дапамагае ў гэтым інфармацыя, атрыманая праз узаемадзеянне з магнітным полем Зямлі.

Фларыдскія даследчыкі лічаць, што ўнутраная навігацыйная сістэма молат-рыб, хутчэй за ўсё, існуе і ў іншых акул. Бо было б дзіўна, калі б толькі адзін від акул з тых, што падарожнічаюць на вялікія дыстанцыі, меў бы ўспрымальнасць да магнітнага поля.

Яшчэ ў 2005 годзе былі зафіксаваныя незвычайныя перамяшчэнні асобіны вялікай белай акулы. Драпежніца праплыла ад Паўднёвай Афрыкі да Аўстраліі і назад, рухаючыся амаль па прамой лініі. Ужо тады навукоўцы пачалі схіляцца да таго, што акулы, як і марскія птушкі, амары і чарапахі, здольныя ўспрымаць магнітнае поле і кіравацца атрыманай праз яго інфармацыяй, каб не заблукаць падчас падарожжаў. Аднак раней гэтую тэорыю амаль не даследавалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў5

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму востры капялюш стаў сімвалам ведзьмы ў Еўропе і Амерыцы?11

Жыхар Стоўбцаў вырасціў гіганцкі качан капусты ФОТАФАКТ4

Пад сценамі Крэўскага замка адбылася эпічная бітва ВІДЭА1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Дабраполля на Данбасе. Яго абверглі Z-блогеры5

На паўднёваафрыканскім вінаградніку працаўладкавалі 800 качак1

Расказваем, як могуць знаходзіць данаты пры перасячэнні мяжы і як абараніцца28

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер2

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў5

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць