Навука і тэхналогіі

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Кампанія Google прадставіла новую мадэль штучнага інтэлекту Gemini 4 Argon. Мадэль малюе 3D-аб’екты, самастойна стварае файлы для 3D-друку па фатаграфіі і нават навучае робатаў па звычайных аматарскіх відэароліках. Вывучылі, на што здольная новая сістэма.

Фота: NurPhoto / Contributor / GettyImages

Самае прыкметнае абнаўленне — прасторавае мысленне мадэлі. Замест таго каб спампоўваць ці імпартаваць гатовыя 3D-файлы, Argon здольная рэндэрыць трохвымерныя аб'екты і сцэны выключна праз матэматычныя формулы і код.

У адным з тэстаў мадэлі паказалі ўсяго адзін канцэпт-арт дракона і папрасілі стварыць яго 3D-мадэль без выкарыстання 3D-рэдактараў. Argon напісала код на чыстым Python з выкарыстаннем матэматычных функцый адлегласці (SDF), які цалкам рэндэрыць дракона ў 3D-прасторы з правільнымі прапорцыямі з усіх ракурсных вуглоў.

Усе нашы тэсты мы рабілі па адным запыце — пытанне было ў тым, што мадэль можа рабіць «з каробкі» і без шматгадзінных гутарак з ёй.

Спачатку мы папрасілі згенераваць мадэль чорнай дзіркі. Gemini 3.1 у рэжыме High выдала даволі простую сімуляцыю. 

А Gemini 4 у рэжыме High выдала значна больш складаную і дэталізаваную мадэль, якая ўлічвала нашмат болей параметраў. На жаль, першапачатковая мадэль занадта запавольвала браўзер і давялося яе спрасціць, але нават спрошчаны вынік значна больш рэалістычны, чым у Gemini 3.1.

Таксама Argon нашмат лепей умее рабіць 3D-мадэлі для друку па фота. Напрыклад, мы загрузілі фота стала, каб яна згенеравала гатовы файл для 3D-друкаркі. Gemini 3.1 так сабе справіўся з задачай — прапанаваў стол без паліц і не ўлічыў форму ножак на фота.

Варыянт ад Gemini 3.1

Тым часам Argon адразу перамаляваў стол з усімі паліцамі і адлюстраваў ягоную рэальную форму. Таксама ён зразумеў, што ножкі маюць нераўнамерную форму і ўлічыў гэта пры пабудове мадэлі.

Варыянт ад Gemini 4

Argon атрымала здольнасць пакадрава аналізаваць рэальныя відэазапісы і пераносіць убачанае ў фізічны свет. Мадэлі паказалі 20‑секунднае аматарскае відэа, дзе чалавек кідае мяшочак у гульні карнхол.

Argon зняла прасторавыя каардынаты руху, пабудавала сімуляцыю і перанесла код на чалавекападобнага робата Apptronik Apollo, які пасля гэтага закінуў у мішэнь сем мяшочкаў запар у рэальным жыцці.

Робата ў нас няма, але мы пратэставалі гэта на відэа з бегуном, які спачатку бяжыць хутка, а пасля трушком. Gemini 3.1 пабудавала просценькую сімуляцыю і, падобна, не аналізавала відэа пакадрава (мяркуючы па апісанні, якое яна дала ў чат-боце).

У той час Argon зрабіў значна больш складаны код, які ўлічвае значна болей параметраў і дазваляе наладжваць бегуна інтэрактыўна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос10

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос10

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць