Свет44

«Спрабуем зрабіць як у Францыі». У Албаніі пяты дзень сутыкненні з паліцыяй, пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм’ера

Школьнікі і студэнты далучыліся да антыўрадавага руху, які пачаўся з пратэстаў супраць курортных праектаў, звязаных з зяцем Трампа Джарэдам Кушнерам. Цяпер удзельнікі патрабуюць адстаўкі Эдзі Рамы, датэрміновых выбараў і змен у адукацыі.

Фота: AP Photo / Hameraldi Agolli

У суботу, 17 кастрычніка, у цэнтры Тыраны пяты дзень запар адбываліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, піша BBC.

Пратэстоўцы ў масках кідалі камяні, піратэхніку і бутэлькі з запальнай сумессю ў паліцэйскіх каля Міністэрства адукацыі. Пазней асноўныя падзеі перамясціліся да офіса прэм’ера на галоўным бульвары сталіцы. Паводле BBC, людзей там сабралася значна больш, чым у папярэднія дні.

Паліцыя выкарыстоўвала вадамёты і слезацечны газ, з’явіліся таксама паведамленні пра прымяненне гумовых куль. Увечары да паліцэйскіх далучыўся спецназ.

Паводле паліцыі, арыштаваныя 167 чалавек, параненыя 132 паліцэйскія. Сем супрацоўнікаў адхілілі ад службы на час расследавання магчымага перавышэння паўнамоцтваў.

«Мы былі мірнымі 135 дзён. Цяпер спрабуем зрабіць як у Францыі… спрабуем зрабіць рэвалюцыю», — сказаў BBC 19‑гадовы студэнт-медык, які падпрацоўвае электрыкам, каб аплачваць вучобу.

Студэнты выступаюць супраць высокіх выдаткаў на навучанне і дрэнных умоў адукацыі. У размовах з BBC яны падкрэслівалі, што не давяраюць «усяму карумпаванаму палітычнаму класу», уключаючы старую апазіцыю.

Рама адмаўляецца сыходзіць. Ён абвінавачвае ў беспарадках апазіцыйную Дэмакратычную партыю і неназваных замежных дзеячаў, якія нібыта хочуць сарваць уступленне Албаніі ў ЕС.

Амерыканская амбасада заклікала ўсе бакі да стрыманасці, заявіўшы, што «гвалт і знішчэнне маёмасці не з’яўляюцца грамадзянскай актыўнасцю».

Пратэсны рух, да якога цяпер далучыліся студэнты, атрымаў назву «рэвалюцыя фламінга». Ён узнік увесну на фоне планаў будаўніцтва элітных курортаў, звязаных з Джарэдам Кушнерам — зяцем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Праекты ахопліваюць востраў Сазан і ўзбярэжжа побач з ахоўнымі тэрыторыямі. Фламінга, якія там жывуць, сталі сімвалам пратэстаў. Мясцовыя жыхары і эколагі асцерагаюцца знішчэння прыродных тэрыторый, страты доступу да ўзбярэжжа і парушэння зямельных правоў.

Рама абараняе забудову як магчымасць развіваць турызм і эканоміку.

Паступова рух супраціву пашырыў патрабаванні: ад абароны прыроды і празрыстасці інвестыцыйных рашэнняў — да барацьбы з карупцыяй і адстаўкі ўрада.

Рама кіруе Албаніяй з 2013 года. Яго Сацыялістычная партыя мае 83 са 140 месцаў у парламенце, а наступныя парламенцкія выбары запланаваныя толькі на 2029 год.

Каментары4

  • Юзік
    18.10.2026
    У Албаніі пратэсты выкліканы перш за ўсё антынароднымі рашэннямі ўладаў, якія хацелі аддаць каштоўную зямлю амерыканскім евангелістам “бізнэс убер алес”
    А ў Францыі былі справакаваны перш за ўсё левымі пра-расейскімі сіламі

    У ва што гэта пераўтварылася далей уже іншая гісторыя))
    Палі майно, каб быдо цяплей - далёка на такім іэсаджэ не паедзеш)))
  • але ж
    18.10.2026
    Гэта недэмакратыя , я вам прыадкрыю адзін сакрэт : большасць албанцаў - муслімы. ))) неспадзяванка, так?
  • але ж ты разумны
    19.10.2026
    але ж, о так! А я й ня ведаў )))))))))

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць