Грамадства

Блогерцы Вользе Такарчук інкрымінуюць адразу тры крымінальныя артыкулы — яна пад вартай

Блогерку і дызайнерку Вольгу Такарчук затрымалі 19 мая: у кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. Да ранейшых абвінавачванняў (абраза суддзі і паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі — 391 і 188 артыкулы) 21 траўня Вользе дадалі новае абвінавачванне: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх (342 артыкул КК). Яна арыштаваная да суда.

«19-га мая з самай раніцы у Волі дома прайшоў ператрус. Дачка адразу патэлефанавала нам. Каб не траўмаваць псіхіку дзяцей, мы адразу забралі да сябе сямігадовага Мацвея і малодшую Анечку. Усе рэчы былі вывернутыя на падлогу, дома было ўсё перагорнута, канапу разабралі», — распавёў «Нашай Ніве» бацька Вольгі Андрэй. 

У сям'і канфіскавалі камп’ютар і мабільныя тэлефоны — як Волі, так і яе мужа Змітра.

Вольга Такарчук.

Першапачаткова Вольгу забралі ў Першамайскі РУУС, цяпер, па інфармацыі адваката, яна ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

«У суботу ў дачкі міналі трэція суткі, і, каб не працаваць у суботу, следчыя дзеянні следчыя правялі ў пятніцу. Супрацоўнікі паднялі стары Волін стрым за Дзяды ад першага лістапада і сталі абвінавачваць яе ў грубым парушэнні грамадскага парадку ў той дзень. Хаця на відэа бачна, што Воля нават не выходзіла на праезную частку: яна ішла па ўзбочыне і здымала матэрыял для відэарэпартажу з мірнай дэманстрацыі для свайго ютуб-канала».

Андрэй Такарчук сам раней працаваў у міліцыі. Ëн кажа, што тое, што адбываецца з яго дачкой і іншымі беларусамі, у яго не ўкладваецца ў галаве:

«У мяне шок ад таго, што маці дваіх дзяцей — настолькі небяспечны злачынца з яе стрымамі за хатнім камп’ютарам, што страшнейшага чалавека няма. Ва ўсіх маіх калег з міліцыі таксама шок, што за такую дробязь чалавека пазбаўляюць волі».

У гэтым месяцы Вольгу ўжо затрымлівалі: 14 мая яе забралі каля пад'езда і пратрымалі ў Першамайскім РУУС шэсць гадзін, абвінавачваючы ў тым, што яна гучна мацюкалася каля РУУС і размахвала рукамі. У той дзень Вольгу адпусцілі дадому без пратакола, але яна сама ў інтэрв’ю пасля прызнавалася, што перажывае з гэтай нагоды: ««Пасля такога фокуса сяджу як на іголках. Пакуль у іх не атрымалася мяне закрыць, але хто ведае, наколькі далёка яны пойдуць далей. Не па сабе ад невядомасці»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць