Фінская авіякампанія Finnair прыпыняе палёты ў паветранай прасторы Беларусі. Пра гэта перавозчык паведаміў у аўторак у Twitter.
«Мы прыпынім выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі да асобага распараджэння», — гаворыцца ў паведамленні.
Саміт Еўрасаюза ў панядзелак увечары пастанавіў забараніць беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕС і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза, а таксама рэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі.
Каментары