Улада

Лукашэнка пра інфармацыю аб мініраванні самалёта Ryanair: ХАМАС, не ХАМАС — гэта сёння не мае значэння

Выступаючы сёння ў Авальнай зале Дома ўрада Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю аб мініраванні самалёта Ryanair.

Cігнал аб мініраванні самалёта быў атрыманы з-за мяжы — са Швейцарыі. Прытым паведамленне паступіла ў аэрапорты Афін, Вільні і Мінска адначасова. Беларускі бок аператыўна давёў інфармацыю да экіпажа самалёта ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі.

«Бо ў гэты час самалёт перасёк мяжу Беларусі і знаходзіўся ў нашай паветранай прасторы. Мы давялі гэтую інфармацыю да пілотаў самалёта, вымушаныя былі яе апублікаваць. ХАМАС, не ХАМАС — гэта сёння не мае значэння. У экіпажа быў час, каб прыняць рашэнне. У нас у паветры пад пагрозай знаходзіліся 123 пасажыры з розных краін і 6 чальцоў экіпажа. У раёне палётаў размешчана БелАЭС. Паблізу яе і адбыўся разварот гэтага самалёта. А калі б раптам… Нам што, мала Чарнобыля? А як бы ў такой сітуацыі рэагавалі ЗША з улікам свайго сумнага досведу?» — сказаў Лукашэнка.

У панядзелак Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіла, што паведамленне пра пагрозу выбуху прыйшло ад імя салдат ХАМАС. У сваім лісце яны нібыта патрабавалі ад Еўрасаюза спыніць падтрымліваць дзеянні Ізраіля. У ХАМАС абверглі сваю датычнасць да пагрозаў падарваць самалёт.

«Не нашы метады». Хамас абверг датычнасць да «мініравання» самалёта Ryanair

ХАМАС асудзіў Мінск за ўцягванне Палесціны і Ізраіля ў сітуацыю з затрыманнем Пратасевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»41

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні18

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»41

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць