Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»3838

Беларусь казённая: саламяны брыль, дранікі і «язык» замест мовы

З нагоды запуску абноўленай версіі афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь з чыноўніцкіх вуснаў прагучала шмат патэтычных слоў — пра патрыятызм і ўсё такое. Але тых, хто клікне на беларускамоўную версію, чакае аблом. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

26 чэрвеня ў «алмазе ведаў» прэзентаваны праект Belarus.by. З нагоды запуску абноўленай версіі афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь прагучала шмат патэтычных слоў — пра патрыятызм і ўсё такое. Але тых, хто клікне на беларускамоўны варыянт, чакае аблом.

«Распрацоўшчыкі пастараліся зрабіць новую версію максімальна прывабнай і зручнай для замежных карыстальнікаў: на сайце з'явіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, пры падрыхтоўцы тэкставай інфармацыі рэдактары пастараліся адысці ад афіцыйнага стылю, падаваць яе сцісла і проста», — рэкламуе новы прадукт ўрадавае агенцтва.

Першая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч на прэзентацыі пашкадавала, што асобныя інтэрнет-рэсурсы даюць «суб’ектыўны погляд» на падзеі ў краіне. «Прааналізаваўшы праз пошукавік па слове “Беларусь” інтэрнет-рэсурсы, часам складваецца ўражанне, што Беларусь — гэта толькі мітынгі, дэманстрацыі і нічога станоўчага тут не адбываецца», — зазначыла чыноўніца.

Ох ужо гэтая нязбыўная мара афіцыйных дзеячаў пра нейкія рафінавана «аб’ектыўныя» СМІ! Напэўна, трэба, каб іх рабілі робаты.

Вядома ж, чыноўнікаў бянтэжыць, што непадкантрольны Байнет паказвае Беларусь не так прыгожа, як хацелася б. Ачарняльнікі, што з іх возьмеш! Таму перыядычна агучваецца ідэя нейкага «правільнага» супермегапартала, які пераплюнуў бы ўсе «нячэсныя» сайты. На прэзентацыі ў «алмазе ведаў» рэфрэнам гучала, што афіцыйны сайт РБ мусіць стаць сапраўдным «тварам краіны».

Не абышлося без традыцыйнага маралізатарства на адрас прэсы ды патрыятычнай патэтыкі. Паводле Пяткевіч, медыі, інтэрнет-рэсурсы «мусяць усведамляць сваю адказнасць, бо яны паказваюць сваю радзіму, краіну, дзе жывуць яны і іх бацькі». Патрыятызм жа, маўляў, гэта «не ідэалагічнае паняцце, а маральны аспект кожнага чалавека».

Усё добра, вось толькі да беларускамоўнай версіі прэзентаванага супермегапартала нашы дзяржаўныя патрыёты падышлі чакана — паводле астаткавага прынцыпу. Паведамляецца, што беларускамоўны кантэнт з’явіцца толькі з 4 верасня.

Скажуць: дык гэта ж найперш на замежнікаў разлічана! Таму спачатку па-англійску і па-руску.

Ну, па-першае, не шкодзіла б паважаць нашу шматлікую дыяспару. Ды і суайчыннікаў таксама. Не ўсе ж выракліся мовы.

Што ж да заходніх дзелавых людзей, то наўрад ці яны будуць пралічваць рызыкі для інвестыцый, арыентуючыся на казённы супермегапартал з дзядзькам у саламяным брылі і выявай дранікаў на галоўнай старонцы.

Ды і калі пайсці ўглыб, то, напрыклад, раздзел «Бізнэс-асяроддзе Беларусі» адкрываецца здымкам тэхнікі МТЗ на чыгуначных платформах з бадзёрай тэкстоўкай «Адпраўка мінскіх трактароў спажыўцам».

Фота з сайта Belarus.by

Між тым днямі сеціва абышоў іншы здымак: доўгі ланцуг «Беларусаў» віецца вакол завода, бо іх няма куды збываць.

© БелаПАН

Так што замежнікі, якія захочуць атрымаць адэкватную інфу пра сінявокую рэспубліку, хутчэй праскануюць «нячэсныя» рэсурсы. Яны ж умеюць лічыць грошы. Ну а прапагандысцкая жуйка ім і дарма не патрэбная.

Канечне, парталы з агульнай інфармацыяй аб краіне — рэч не лішняя. Асабліва калі не грузіць іх таннай прапагандай. Вось толькі паменей бы непатрэбнага чыноўніцкага пафасу. У эпоху твітэр-рэвалюцый пражэкты, як пашыхтаваць сеціўную публіку ці навязаць у інтэрнеце манаполію афіцыёзу, проста смеху вартыя. Гэта ж вам не падпіска на дзяржпрэсу :)

Каментары38

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай9

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай9

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць