Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Мінску.
«Каб не было інсінуацый тыпу таго, што мы здаём свой суверэнітэт і незалежнасць. Нават размовы не было на гэтую тэму. Мы ўвогуле пра гэта не казалі», — цытуе Лукашэнку ТАСС.
Паводле слоў Лукашэнкі, нягледзячы на правакацыі і нападкі з боку Захаду, эканоміка застаецца тэмай нумар адзін адносін Мінска і Масквы.
«Будзе эканоміка — усе пытанні вырашым, — сказаў ён. — Мы вырашалі канкрэтныя пытанні, якія дапамогуць зблізіць нас з Расійскай Федэрацыяй. Нагадаю, нам трэба толькі адно: роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, фізічных асоб».
Каментары