Беларускія турысты змогуць трапіць у Чарнагорыю праз Стамбул — пералёт зойме 10 гадзін
Беларускія турфірмы зноў прапануюць туры ў яшчэ нядаўна закрытую Чарнагорыю, піша minsknews.by.
Вылеты — па серадах, пятніцах і суботах «Турэцкімі авіялініямі».
Пералёт зойме 10 гадзін: каля дзвюх гадзін дарога з Мінска ў Стамбул, затым пасля шасці гадзін чакання яшчэ дзве гадзіны борт ляціць у сталіцу Чарнагорыі.
Пералёт туды і назад абыдзецца ў 550 еўра на чалавека. Пуцёўка на дваіх са сняданкам стартуе ад 1200 еўра.
Уезд у Чарнагорыю з Беларусі дазволены без ПЛР-тэсту.
Каментары