На таргах у Мінску 9 чэрвеня амерыканская валюта патаннела больш чым на дзве капейкі (-0,0215, 0,84%) і апусцілася да 2,5007 беларускага рубля.
Гэта чарговы гадавы мінімум. 1 студзеня даляр каштаваў 2,5789, г. зн. з пачатку года патаннеў амаль на восем капеек.
Еўра сёння патаннеў больш чым на дзве капейкі (-0,0232, 0,75%) да 3,0465. Гэта таксама гадавы мінімум. 1 студзеня еўра быў 3,1680 (зніжэнне 12 капеек).
Расійскі рубель вырас на 0,0047 да 3,4696 беларускага за 100 адзінак.
Каментары