Вярхоўны суд Японіі не хоча адмяняць закон 1898 года, паводле якога жанчына не можа пакінуць сабе дзявочае прозвішча ў шлюбе
Вярхоўны суд Японіі ў сераду, 23 чэрвеня, адхіліў пададзеную ў 2018 годзе скаргу на неабходнасць мужа і жонкі мець аднолькавыя прозвішчы. Гэта правіла рэгулюецца пунктам Грамадзянскага кодэкса ад 1898 года, але большасць японцаў яго не падтрымліваюць. Пра гэта паведамляе Hromadske.ua са спасылкай на Kyodo News.

Калегія з 15 суддзяў (сярод іх — 13 мужчын, трэба адзначыць) адхіліла скаргу трох японскіх пар, якім адмовілі ў заключэнні шлюбу, калі будучыя муж і жонка вырашылі пакінуць свае прозвішчы, і пацвердзіла сілу аналагічнага рашэння 2015 года. У той жа час чацвёра суддзяў назвалі забарону неканстытуцыйнай (у 2015-м такіх было пяць).
Хоць у прынцыпе закон не дыктуе, чыё прозвішча павінна ўзяць пара, на практыцы больш 95% пар выбіраюць прозвішча мужа. Некаторыя жанчыны ў размовах з сябрамі і калегамі просяць называць сябе дзявочым прозвішчам, але не заўсёды да гэтага ставяцца ўхвальна.
Спробаў аспрэчыць гэтае становішча таксама было па меншай меры некалькі. У 2015 годзе пяць жанчын падалі ў суд на ўрад, патрабуючы кампенсацыю за немагчымасць пакінуць дзявочае прозвішча ў шлюбе. Пазоў яны тады прайгралі.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары