Свет

Новы даклад Пентагона не выключае існавання НЛА. За 17 гадоў амерыканская разведка зафіксавала 144 неапазнаныя аб’екты

Офіс дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША апублікаваў справаздачу аб неапазнаных лятаючых аб’ектах, зафіксаваных з 2004 да 2021 года.

У дакладзе адзначаецца, што за ўсе гады было атрымана 144 паведамленні аб НЛА, дакладнае паходжанне якіх разведцы не ўдалося высветліць, піша The Reuters.

Аўтары даклада прыводзяць некалькі магчымых тлумачэнняў. У некаторых выпадках за НЛА маглі быць прынятыя прыродныя атмасферныя з’явы, птушкі, паветраныя шары або дроны.

У даклад таксама ўключаныя некаторыя выпадкі НЛА, які раней Пентагон паказаў на відэа. На ўсходнім і заходнім узбярэжжах ЗША былі заўважаныя незвычайныя лятальныя аб'екты, хуткасць якіх перавышала хуткасць вядомых авіяцыйных тэхналогій. Больш за тое, яны не мелі бачных сродкаў перасоўвання або паверхняў кіравання палётам. 

Аўтары даклада не выключаюць, што НЛА маглі мець іншаземнае паходжанне.

НЛА таксама могуць быць узорамі пэўнай тэхнікі, якую выпрабоўвалі амерыканскія кампаніі ў межах засакрэчаных праграм. Больш за тое, такія аб’екты маглі быць тэхнікай, створанай Расіяй, Кітаем ці іншай краінай, а таксама недзяржаўнымі арганізацыямі.

Адзінага тлумачэння для НЛА няма, але адзначаецца, што такія аб’екты ствараюць пагрозу як авіязлучэнню, так і нацыянальнай бяспецы ЗША, бо неапазнаныя аб’екты могуць быць сродкамі шпіянажу або дэманстрацыяй новых тэхналогій іншымі дзяржавамі.

Гэта не першы афіцыйны даклад ЗША аб НЛА. Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў 1969 годзе склалі спіс з 12 618 назіранняў, 701 з якіх былі аб'екты, што засталіся афіцыйна неапазнанымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць