Грамадства

Праваабаронцы: За чэрвень па пратэсных крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек. У лідарах зноў Брэсцкая вобласць

Праваабаронцы вядуць бесперапынны маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, заведзеных летась з пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта, а таксама ў сувязі з пратэстамі супраць татальнай фальсіфікацыі іх афіцыйных вынікаў.

Па стане на 1 ліпеня колькасць палітвязняў, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях, папраўчых установах адкрытага тыпу, змешчаныя ў СІЗА і пад хатні арышт, складае 526 чалавек. З іх 347 чалавек ужо асуджаныя да розных тэрмінаў пакарання, у дачыненні да 61 — ідзе судовае разбіральніцтва, яшчэ 118 палітвязняў чакаюць суда.

За чэрвень колькасць палітычных зняволеных узрасла на 88 чалавек.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра не менш за 125 асуджаных па «пратэсных» крымінальных справах у першым летнім месяцы. З іх 20% складаюць жанчыны, 80% — мужчыны.

Геаграфія прысудаў па «пратэсных« крымінальных справах у чэрвені выглядае наступным чынам:

  • Мінск — 21 чалавек;
  • Брэсцкая вобласць — 40 чалавек (Брэст, Баранавічы, Бяроза, Пінск, Кобрын, Ганцавічы)
  • Гродзенская вобласць — 21 чалавек (Гродна, Ліда, Масты, Дзятлава, Карэлічы, Свіслач)
  • Мінская вобласць — 12 чалавек (Мінскі раён, Салігорск, Жодзіна, Маладзечна, Старыя дарогі)
  • Магілёўская вобласць — 11 чалавек (Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Круглае)
  • Гомельская вобласць — 14 чалавек (Гомель, Жлобін, Светлагорск, Мазыр)
  • Віцебская вобласць — 6 чалавек (Віцебск, Лепель, Чашнікі)

Віды і памеры пакарання па «пратэсных» крымінальных справах

Сумарна за чэрвень па палітычна матываваных крымінальных справах, вядомых «Вясне», суды вынеслі:

  • 131 год 9 месяцаў пазбаўлення волі для 44 чалавек;
  • 71 з паловай год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») для 34 чалавек;
  • 63 гады абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») для 38 чалавек;
  • 1 год і 3 месяцы арышту для 5 чалавек;
  • 500 базавых велічынь штрафу для 4 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў8

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна32

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў8

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць