Грамадства

Герояў матэрыялаў НН схіляюць заявіць, што журналісты ім плацілі. Заяўляем: «Наша Ніва» ніколі такім не займалася

Тыдзень таму былі затрыманыя чацвёра нашаўніцаў. Усе яны працягваюць знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў статусе падазраваных у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Як стала вядома, сілавікі зараз дапытваюць герояў публікацый, схіляюць іх да заяваў, што журналісты выдання плацілі ім за інтэрв’ю, за ўдзел у палітычных акцыях. 

Заяўляем: «Наша Ніва» — незалежнае СМІ, у сваёй працы мы заўсёды кіраваліся законам і журналісцкімі стандартамі, мы ніколі не плацілі героям публікацый, не схілялі іх да аніякіх дзеянняў, мы аб'ектыўна асвятлялі тое, што адбываецца ў Беларусі і за мяжой.

Практыка допыту герояў публікацый у Беларусі не новая. З такім самым падыходам нядаўна сутыкнулася журналістка «Белсату» Валярына Кустава, якая асцерагаючыся палітычнага пераследу, была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Героямі яе журналісцкіх матэрыялаў адразу ж зацікавіліся сілавікі. Як распавядала Валярына, іх схілялі да прызнанняў, што журналістка давала ім грошы за інтэрв’ю. Пазней «прызнальныя» аповеды з’явіліся ў прапагандысцкіх СМІ і тэлеграм-каналах.

Падобна, што тым жа шляхам сілавікі ідуць зараз па справе нашаніўцаў. Ад імя рэдакцыі заяўляем: «Наша Ніва» ніколі не плаціла героям публікацый і не вымушала іх займаць тую ці іншую палітычную пазіцыю, выданне не з’яўляецца палітычным гульцом, наша задача — праўдзіва асвятляць падзеі ў краіне і за мяжой. 

8 ліпеня ў нашым памяшканні прайшоў ператрус, сілавікі забралі тэхніку, дакументы, некаторую маёмасць сапсавалі. Пасля гэтага памяшканне было апячатанае. Сёння, 15 ліпеня, сілавікі зноў прыйшлі туды. 

Нагадаем, тыдзень таму былі затрыманыя галоўны рэдактар НН Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар часопісаў «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч. Усе яны праходзяць падазраванымі па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Па гэтым артыкуле асуджаныя многія ўдзельнікі акцый, што праходзілі да і пасля выбараў у Беларусі, праваабаронцы лічаць такі пераслед палітычна матываваным. 

Адзначым, што закон «Аб СМІ», закон «Аб масавых мерапрыемствах» дазваляе журналістам асвятляць масавыя мерапрыемствы, незалежна ад таго, санкцыянаваныя яны ці не. Праваабаронцы прызналі затрыманых нашаніўцаў палітвязнямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць