Улада

«Павер, я не сваю дупу ратую». Паглядзіце, як функцыянеры ўгаворвалі беларусаў змірыцца і не высоўвацца

Падпарадкавацца і змірыцца — прасілі Крысціну Ціманоўскую прадстаўнікі беларускай дэлегацыі, калі здымалі яе з Алімпіяды. Гэтая размова — тыповая для функцыянераў. Згадалі яркія цытаты, як чыноўнікі і кіраўніцтва ўгаворвалі рабочых падпісаць праўладныя лісты, студэнтаў — датэрмінова прагаласаваць, а выбарчыя камісіі — выправіць пратаколы. 

«Вера праваслаўная кажа: змірыся»

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую за дзень паставілі перад фактам: ты здымаешся з дыстанцыі і вяртаешся дадому. «Уразуміць» дзяўчыну спрабавалі галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч і іншы прадстаўнік дэлегацыі.

Юрый Маісевіч. Фота bfla.eu

Вось вытрымкі з той размовы.

«Ты прыедзь дадому і нідзе нічога не пішы, не каментуй. Адпусці сітуацыю. Інакш, ведаеш, як муха трапляе ў павуцінне — чым больш круціцца, тым больш заблытваецца».

«Крысціна, 150 даляраў [сутачных]. Аддай, калі ласка, калі што не так, я табе вярну. Чуеш? Мне трэба справаздачыцца, 150 даляраў аддаць, гэта ж не мае грошы».

«Гэта не тая сітуацыя, каб хадзіць і даказваць. Цяпер адзінае, што мы можам, пайсці тым шляхам, на які нас скіроўваюць, — падпарадкавацца».

«Я цябе проста прашу гэта зразумець і прыняць. Вось вера праваслаўная кажа так: змірыся. У пакоры чалавек расце».

«Сёння трэба згладзіць сітуацыю, прыбраць раздражняльны момант». 

«Павер, я не сваю дупу ратую і не кагосьці яшчэ. Мне ўжо сёмы дзясятак, я ведаю, як і што. Тут мы нічога не дакажам. Раз прапанавана так, мы мусім падпарадкавацца і зрабіць так».

«Не тая сітуацыя, каб праяўляць прынцыповасць»

Паказальная размова адбылася 9 жніўня 2020 года на адным з выбарчых участкаў Віцебска. Старшыня Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі ўгаворваў камісію памяняць месцамі колькасць галасоў за Ціханоўскую і Лукашэнку. Прадстаўнікі камісіі абураліся, як яны будуць глядзець у вочы выбарцам, а чыноўнік расказваў, што сёння — іншыя задачы.

«Мне не хочацца, каб вы былі адзінымі, хто нейкім чынам, незразумела, чым кіруючыся — здаровым сэнсам, пачуццём гонару, адказнасці, — выбіўся з агульнай масы».

«Сёння не тая сітуацыя, калі трэба праяўляць прынцыповасць».

«Я ваша асаблівае меркаванне пачуў, мне яго не трэба фармалізаваць на паперы. Хто прынцыпова не хоча падпісваць гэты дакумент… Усё адно трэба, каб засталося дзве траціны камісіі. Значыць, дзве траціны застаюцца, астатнія могуць адчуць сябе вельмі дрэнна і пакінуць памяшканне выбарчага ўчастка. Тады будзе ў пратаколе напісана «хворы» і подпісы не трэба будзе ставіць».

«Апусціцеся на зямлю, усім кажу»

Калі Захад увёў санкцыі, рабочых сталі прымушаць падпісваць лісты супраць гэтага. На аўдыя трапіла размова гендырэктара «Гроднаэнерга» Віктара Жука з падначаленымі, дзе ён незадаволены малой колькасцю подпісаў. Жук папракае: цяпер не час для амбіцый, трэба быць, як усе.

«Я некалі ўсім публічна казаў: на двух крэслах мы не ўседзім. Апошнімі ў энергетыцы па дадзеным пытанні мы не будзем. А мы апошнія. Інфармацыя паступіць наверх».

«Апусціцеся на зямлю, усім кажу».

«Мы павінны працаваць і быць адзінай камандай. Што здарылася цяпер, амбіцыі лішнія? Прыбірайце!»

«Да анархіі хочам прыйсці? Прыйдзем. А то дэмакратычны пачатак выказваеце».

«Не дай Бог, мяне потым пачнуць скланяць»

Практыка заганяць студэнтаў на датэрміновае галасаванне цягнецца шмат год. На мінулых парламенцкіх выбарах інтэрнэт абляцеў запіс з БДЭУ. На ім куратарка групы Аксана Аніскевіч угаворвае дзяўчат пайсці галасаваць датэрмінова, інакш выкладчыкі атрымаюць па шапцы.

«Вы павінны гэта зрабіць да нядзелі. Чаму? Таму што потым пачнуць церабіць загадчыка кафедры, Лапцёнка і дэканат. Я не хачу, каб маю групу, мяне і ўсіх астатніх праз гэта скланялі».

«Не дай Бог, мяне потым выклічуць і пачнуць мяне скланяць, што мая група не прагаласавала. Там усё адсочваецца строга».

«Гэта не я прыдумала, паверце, мне гэта таксама не так важна, каб мне тут прымушаць. Але я павінна выканаць свой грамадзянскі доўг. Я пайду гэта і зраблю, вось і ўсё».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік36

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка20

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш5

У Пастаўскім раёне 17‑гадовага кіроўцу затрымлівалі са стральбой

Зорную Іспанію ў матчы супраць сціплага Каба-Вэрдэ спыніў 40‑гадовы брамнік па мянушцы «Бабуля». Вось што пра яго вядома2

У праліве Ла-Манш рускі вайсковы карабель уступіў у канфлікт з брытанскай яхтай9

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік36

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць