Грамадства

У Гродзенскі каледж мастацтваў гатовыя прыняць нават тых, хто не грае на музычных інструментах. З любым атэстатам

«Можна зусім не ўмець граць на інструментах, тут навучым і на цымбалах, і на скрыпцы. Калі не спадабаецца, можна заўсёды вярнуцца ў школу», — кажуць супрацоўнікі каледжа.

Фота artcollege.by

Як стала вядома «Нашай Ніве», у апошні дзень прыёму дакументаў, 3 жніўня, У Гродзенскі каледж гатовыя ўзяць усіх, дастаткова мець за плячыма дзевяць класаў адукацыі. Прычым бал у атэстаце можа быць любым.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра дзве спецыяльнасці аддзялення народнай творчасці — харавая музыка і інструментальная. 

На першую і другую недабор складае тры чалавекі (усяго планавалася набраць групы з васьмі і шасці чалавек на бюджэт адпаведна).

Як распавялі ў прыёмнай камісіі, праслухоўванне для будучых вакалістаў і музыкаў прадугледжанае, але гэта хутчэй фармальнасць.

«Можна зусім не ўмець граць на інструментах, тут навучым і на цымбалах, і на скрыпцы. Мы ва ўсім апякуем і падтрымліваем дзяцей, дапамагаем. Педагогі падцягнуць. Калі не спадабаецца, можна заўсёды вярнуцца ў школу», — кажуць супрацоўнікі каледжа.

Варта адзначыць, што іншагароднім студэнтам прапануюць інтэрнат. Бюджэтнікі таксама атрымліваюць стыпендыю — мінімальная складала каля 70 рублёў у першым семестры. Далей таленавітыя студэнты маюць магчымасць падняць яе аж да 200 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя11

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

У Гомелі не раскупілі квіткі на прапагандысцкі фільм Азаронка6

Топ-менеджарку OpenAI звольнілі за сэксуальную дыскрымінацыю супрацоўніка-мужчыны4

«Усё прадалі ў Расію?» З беларускіх крам знік папулярны прадукт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя11

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць