Здарэнне адбылося сёння каля 7:30 гадзін раніцы каля вёскі Церабішча, паведамляе прэс-служба МУС.

Рэйсавы аўтобус МАЗ рухаўся па маршруце Столін — Стахава, на закругленні дарогі з'ехаў у кювет.
У аўтобусе было 12 пасажыраў, 6 дастаўлена ў бальніцы, загінулых няма.
Як паведамляе прэс-служба МНС, пры накіраванні да месца аварыі для правядзення аварыйна-выратавальных работ адбылося ДТЗ з удзелам аўтацыстэрны МНС. У выніку здарэння загінуў выратавальнік. На месца выехала кіраўніцтва ведамства, аператыўныя групы.
Каментары