Грамадства

Кіраўнік Памежнай аховы Латвіі: Мігранты на мяжы хочуць вярнуцца дадому, але іх сілай выштурхваюць з Беларусі

Многія мігранты на мяжы Латвіі і Беларусі паведамлялі аб жаданні як мага хутчэй трапіць дадому, але іх выштурхоўвалі з Беларусі сілай. Пра гэта паведаміў у эфіры Латвійскага радыё начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуятс, перадае Delfi.lt.

За тыдзень да 24:00 нядзелі памежная ахова вярнула ў Беларусь 395 парушальнікаў мяжы, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Латвію.

Самая вялікая колькасць мігрантаў зафіксавана ў чацвер — 101 чалавек. У іншыя дні латвійскую мяжу спрабавалі перасекчы ў сярэднім каля 50 чалавек.

«Калі атрымоўваецца зафіксаваць асобы ў момант перасячэння мяжы, то паказваем ім, што гэта злачынства і заклікаем адмовіцца ад здзяйснення злачынства. Калі не выходзіць, то праводзім мерапрыемствы, каб гэтага не адбылося», — сказаў Пуятс.

Кожны выпадак перасячэння мяжы ацэньваецца індывідуальна. Да гэтага часу было прынята адно рашэнне аб прыняцці чалавека з парушэннямі руху, які не мог пра сябе паклапаціцца, як распавёў Пуятс. Мігранты неслі гэтага чалавека на руках праз мяжу.

Пуятс адзначыў, што мігранты незадаволеныя цяперашняй сітуацыяй і многія паведамлялі, што хочуць хутчэй трапіць назад у Ірак, але беларусы іх штурхалі праз мяжу сілай.

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →