Спорт

Сёння пачынаецца кваліфікацыя хакейнага турніру Алімпіяды-2022. Ці праб'юцца ў Пекін беларусы?

У чацвер стартуе фінальная кваліфікацыя мужчынскага хакейнага турніру Алімпіяды-2022. Удзел у ёй бяруць 12 каманд, падзеленых на тры групы. Пераможцы заваююць пуцёўкі ў алімпійскі Пекін.

hockey.by

Бярэ ўдзел і беларуская зборная. Гульні нашай групы пройдуць у Браціславе, і супернікамі беларусаў, апроч Славакіі, будуць каманды Польшчы і Аўстрыі.

Першы матч — сёння супраць Польшчы (16:15), у пятніцу — гульня з Аўстрыяй, а ў нядзелю заключны паядынак са Славакіяй.

На Алімпійскі хакейны турнір трапляе толькі пераможца групы.

Беларусы ўдзельнічалі ў хакейным турніры ў 1998, 2002 і 2010 гадах, а вось на Алімпіяды ў 2006-м, 2014-м і 2018-м не траплялі.

Варта згадаць, што на мінулым чэмпіянаце свету зборная Беларусі выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. Славакам у групавым турніры каманда прайграла з лікам 2:5.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць