Трагічнае здарэнне адбылося ў Галоўчыцах у нядзелю.
У 60-гадовага мужчыны адбыўся канфлікт з сужыцелькай і яе дарослым сынам. Прычынай сваркі сталі рознагалоссі пры падзеле дома. Замест аргументаў мужчына абраў нож: нанёс удар сваім жанчыне і пасынку, паведамляе drogichin.by
Пасля здарэння вясковец накіраваўся ў другі свой дом (мужчына з'яўляецца ўласнікам двух дамоў) і падпаліў яго. На гэтым жа ўчастку ў хляве ён здзейсніў суіцыд — павесіўся.
Вядома, што мужчына быў п'яны. Сужыцелька і яе сын асабліва не пацярпелі, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Удары нажом пакінулі толькі драпіны.
Каментары