Пентагон заявіў, што ўдарам з дрона знішчыў машыну смяротніка, які ехаў у аэрапорт
Пентагон пацвердзіў, што амерыканскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па Кабуле. Ракета, выпушчаная дронам, была нацэлена на смяротніка афганскага філіяла групоўкі «Ісламская дзяржава».

EPA
Па звестках ЗША, ён быў па дарозе да аэрапорта Кабула, дзе меў намер зладзіць тэракт, паведамляе Бі-бі-сі.
«Мы ўпэўненыя, што патрапілі ў пастаўленую цэль», — заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CBS прадстаўнік Узброеных Сіл ЗША.
«Першапачатковыя даныя кажуць аб тым, што ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва няма. Паўторныя выбухі сведчаць аб тым, што ў аўтамабілі знаходзілася значная колькасць выбуховых рэчываў», — дадаў ён.
Прадстаўнік «Талібана» таксама пацвердзіў, што ЗША нанеслі ўдар па аўтамабілі смяротніка.
-
«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну
-
Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй
-
Еўрапейскія краіны з найбуйнейшымі абароннымі бюджэтамі назвалі Расію галоўнай пагрозай бяспецы і паабяцалі падтрымліваць Украіну
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары