З рацыёну мінскіх школьнікаў прыбралі шаўрму. У лістападзе ёй атруціліся амаль 300 дзяцей
Рол з курыцай «Маленькі Цэзар» выключылі са школьнага меню мінскіх школьнікаў.

Пра гэта «Мінск-Навінам» распавяла дырэктарка Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч.
У лістападзе мінулага года шаўрмой атруціліся больш за 280 навучэнцаў 61-й мінскай школы. 18 школьнікаў былі шпіталізаваныя.
Рол з’явіўся ў меню ў 2018 годзе. ДзяржСМІ пісалі, што поспех у навінкі сярод школьнікаў быў неверагодны.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары