Грамадства

Палітзняволены Скурко расказаў, як яго галава ачысцілася за адзін дзень. І даслаў новы верш

«Учора ў камеры не стала тэлевізара, — напісаў палітзняволены нашанівец Андрэй Скурко ў лісце жонцы. — Ён належаў чалавеку, які ўжо «выпісаўся з санаторыі».

«Сказаць што я задаволены — гэта нічога не сказаць! За суткі прырода (галава мая) ачысцілася настолькі, што займаўся англійскай гадзіны дзве і нават нешта зразумеў ва ўзгадненні часоў у складаназалежных сказах».

…Забываюся ўсё расказаць пра дзверы ў мясцовых прагулачных дворыках. Яны (а таксама іх каробкі і завесы) выглядаюць вельмі старымі. На некаторых нават ёсць крукі пад петлі не з таго боку, у які яны адчыняюцца. Магчыма, тыя дзверы паставілі ў дворыкі, павымаўшы з сярэдзіны турмы падчас рамонту. А значыць, яны могуць памятаць Коласа, а можа нават каліноўцаў. (Дзверы ад Коласавай камеры ж, здаецца, і аддалі ў музей пасля рамонту турмы — трэба будзе пасля схадзіць зірнуць на іх:)», — піша ён.

Андрэй Скурко таксама даслаў свайму паўтарагадоваму сыну новы верш — ён піша за кратамі сапраўдныя шэдэўры дзіцячай паэзіі.

У ляшчыне на пагорку
Мы пабачылі вавёрку!
Йшла яна з вялікім мехам
У грыбы і па арэхі,
Каб у дуплах іх хаваць
Ды сябровак частаваць.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць