Здароўе

Грып ці кавід? У гэтым годзе адрозніць няпроста

Чацвёртая хваля кавіду накрывае Беларусь. Але ж неўзабаве пачынаецца і сезон грыпу. Таму перад медыкамі, ды і простымі людзьмі, паўстае новая цяжкасць: як адрозніць сімптомы кавіду ад сімптомаў грыпу? Некалькі парадаў ад медыкаў.

Фота pixabay.com.

Прызнакі гэтых хваробаў шмат у чым падобныя — напрыклад, ліхаманка і стомленасць можа мець месца ў выпадку абедзвюх хваробаў. Некаторыя з сімптомаў кавіду увогуле можна зблытаць з алергіяй, піша Wall Street Journal.

У прыватнасці, гэта датычыцца тых выпадкаў кавіду, калі чалавек хварэе пасля праведзенай вакцынацыі. Тады сімптомы доўжацца не так доўга і праяўляюцца не так моцна, як у выпадку са звычайнай хваробай на кавід. Сярод такіх прызнакаў адзначаюць насмарк, які якраз і падобны да сімптома алергіі, а таксама стомленасць і кашаль.

Але ж пры гэтым застаецца адзін унікальны сімптом, які характэрны менавіта для кавіду. Гэта страта адчуванняў смаку ці нюху.

Праўда, кавід не заўсёды суправаджаецца такім сімптомам, таму, калі вы маеце гэтыя адчуванні, не варта лічыць, што ў вас дакладна не кавід. Трэба звяртаць увагу на іншыя сімптомы і пры неабходнасці рабіць тэсты на кавід.

Як ні дзіўна, ёсць верагоднасць адначасова захварэць на некалькі інфекцый, хоць гэта і сустракаецца не надта часта.

Пад асаблівай пагрозай знаходзяцца дзеці, што праводзяць шмат часу ў дзіцячым садку ці школе, дзе адначасова цыркуліруе шмат вірусаў. Павышаную небяспеку можа прадстаўляць спалучэнне пнеўмавірусаў і адэнавірусаў — у дзяцей такая камбінацыя можа выклікаць больш цяжкую хваробу, чым у дарослых.

Ёсць розныя погляды на тое, як спалучаюцца вакцыны ад кавіду і грыпу, і ці можна рабіць гэтыя прышчэпкі адначасова. Частка дактароў лічаць, што рабіць перапынак паміж вакцынамі не абавязкова, а частка схіляецца да таго, што паміж прышчэпкамі павінна прайсці два тыдні ці нават месяц. У любым выпадку, важна арыентавацца на ўласнае самаадчуванне і рэкамендацыі доктара.

Чытайце таксама: Амерыканскія навукоўцы распрацавалі вакцыну супраць рэўматоіднага артрыту

Каментары

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст16

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу8

«Чытайце, зайздросце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам34

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»1

Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора17

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць