Свет

Брытанскі таблоід выбачыўся за артыкул аб тым, што Расія скрала формулу AstraZeneca

Брытанскі таблоід Daily Express выбачыўся за публікацыю, у якой сцвярджалася, што Расія скрала формулу вакцыны AstraZeneca і стварыла на яе аснове «Спутнік V».

Першапачаткова публікацыя з'явілася ў таблоідзе The Sun — выданне без спасылак на крыніцы напісала, што ў «сакрэтных службаў ёсць доказы, што адзін з пуцінскіх шпіёнаў скраў звесткі». Пазней артыкул перадрукавалі некаторыя іншыя таблоіды, у тым ліку Daily Express, піша Meduza.io.

Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), які курыруе вытворчасць «Спутніка», 11 кастрычніка выпусціў афіцыйную заяву, у якой назваў версію The Sun «чарговым прыкладам fake news» і патлумачыў розніцу паміж структурай «Спутніка» і AstraZeneca.

Пасля гэтага таблоід Daily Express выдаліў перадрук арыгінальнага артыкула The Sun і апублікаваў прабачэнні і каментар РФПІ. У самой The Sun выбачацца не сталі, толькі дадаўшы ў канцы артыкула ўдакладненне, што РФПІ лічыць інфармацыю ілжывай.

У афіцыйным акаўнце «Спутніка V» вечарам 11 кастрычніка з'явілася зацвярджэнне, што папрасіць прабачэння быў вымушаны «цэлы шэраг брытанскіх жоўтых газет». Пры гэтым там не прыводзіцца канкрэтных даных аб якіх-небудзь іншых выбачэннях акрамя Daily Express.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць