Эканоміка

Рэлакейт закрануў 54% IT-кампаній Беларусі — апытанне BICC

Беларускія IT-кампаніі за мінулы год у асноўным палепшылі сваё фінансавае становішча і паднялі зарплаты работнікам, аднак усё больш з іх сутыкаюцца з праблемамі пры атрыманні плацяжоў з-за мяжы, адчуваюць адток кваліфікаваных кадраў, адкрываюць замежныя прадстаўніцтвы і рэлакуюць супрацоўнікаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое правёў у кастрычніку Belarus IT Companies Club (BICC) сярод уласнікаў і дырэктараў IT-кампаній Беларусі.

Мэтай апытання было прааналізаваць сітуацыю ў IT і параўнаць бягучую абстаноўку з той, што была год і паўгода таму. Удзел у апытанні ўзялі прадстаўнікі 120 арганізацый. У асноўным гэта кампаніі, якім больш за тры гады, 36% працуюць у галіне больш за 10 гадоў. 87% апытаных кампаній з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, 70% маюць штат да 100 чалавек.

Расце колькасць кампаній, якія маюць або збіраюцца адкрыць прадстаўніцтва за мяжой. У кастрычніку 2020 года 45% мелі яго і 19% планавалі адкрыццё, а цяпер гэта адпаведна 56% і 28%. Толькі 16% не маюць прадстаўніцтвы і не маюць намер яго адкрываць — гэта на 4% менш, чым паўгода таму.

59% кампаній адзначаюць наяўнасць тых ці іншых праблем з кліентамі з-за бягучай сітуацыі ў Беларусі (у красавіку паказчык быў 42%). А 44% адзначылі, што ў іх ёсць цяжкасці з прыёмам плацяжоў з-за мяжы (у ліпені, калі BICC праводзіў спрошчанае апытанне, такіх было менш — 30%, яны адзначалі цяжкасці ў асноўным з плацяжамі з Еўропы).

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч17

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч17

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць