Грамадства

70% шлюбаў у Беларусі скончылася разводамі. Крызісны 2020 год паказаў істотны рост

Апошнія пяць год у Беларусі скарачаецца колькасць шлюбаў і павялічваецца колькасць разводаў. Белстат падлічыў, што на тысячу шлюбаў у 2020-м было 698 разводаў, гэта амаль 70%. Больш за ўсё разводаў у Віцебскай вобласці — 77%, менш за ўсё — Мінску — 64%. Цікава, што за год колькасць разводаў па краіне вырасла амаль на 15%. У 2020-м, нагадаем, Беларусь сутыкнулася з новымі выклікамі — пандэмія кавіда, востры грамадска-палітычны крызіс пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Асноўнымі прычынамі разводаў у Беларусі лічыцца злоўжванне алкаголем, сямейныя канфлікты і хатні гвалт, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць поглядаў, канфлікт характараў і страта пачуццяў. 

Як змянялася колькасць шлюбаў апошнія пяць год?

  • У 2015 з’явілася 82 030 новых сем’яў,
  • у 2016 — 64 536,
  • у 2017 — 66 215,
  • 2018 — 60 714,
  • 2019 — 62 744
  • і ў 2020 — 50 384 (амаль на 32 тысячы менш, чым пяць год таму).

Летась больш за ўсё шлюбаў зарэгістравалі ў Мінску, менш за ўсё — у Магілёўскай вобласці. З кожным годам павялічваецца ўзрост жаніхоў і нявест, цяпер сярэдняя лічба такая:

  • мужчыны заключаюць першы шлюб у 28,4 гады,
  • жанчыны — 26,2.

Другі шлюб мужчыны заключаюць, па статыстыцы, у 41,9 год, жанчыны — 38,5.

А вось якія лічбы па разводах апошнія пяць год.

  • У 2015 скасавана 32 984 шлюбаў,
  • у 2016 — 32 628,
  • у 2017 — 32 006,
  • у 2018 — 33 152,
  • у 2019 — 34 470,
  • у 2020 — 35 144.

Спецыялісты Белстата падлічылі суадносіны шлюбаў і разводаў, атрымалася, што:

  • у 2015 годзе колькасць разводаў складала 40%,
  • у 2016 — 51%,
  • у 2017 — 48%,
  • у 2018 — 55%,
  • у 2019 — 55% і, нарэшце,
  • у 2020 — 70% (за пяць год рост на 30%).

У час пандэміі ў многіх краінах (Францыя, Германія, Расія, Кітай, Бразілія) фіксаваўся рост хатняга гвалту па прычыне каранціну. У Беларусі спецыялісты гарачай лініі дапамогі ахвярам гвалту не зафіксавалі істотнага росту зваротаў. Тлумачылася гэта тым, што строгіх каранцінных захадаў дзяржава не прымала, людзі збольшага працягвалі хадзіць на працу і нават на масавыя мерапрыемствы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць