У пытанні пра мігрантаў на мяжы Польшчы і Беларусі Германія не дзейнічае ў адзіночку, заявіла крыніца Reuters ва ўрадзе Германіі, каментуючы словы Эйсмант пра нібыта дасягнутыя дамоўленасці Лукашэнкі і Меркель.
Улады Германіі не заключалі з Аляксандрам Лукашэнкам ніякіх дамоўленасцяў у пытанні аб урэгуляванні крызісу з мігрантамі на польска-беларускай мяжы. «Сітуацыя на мяжы — гэта еўрапейская праблема, у якой Германія дзейнічае не ў адзіночку», — падкрэсліла ў гутарцы з агенцтвам Reuters у чацвер, 18 лістапада, неназваная крыніца ва ўрадзе Германіі.
Раней прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што Мінск абавязаўся садзейнічаць вяртанню на радзіму 5000 мігрантаў, калі ЕС створыць для 2000 уцекачоў гуманітарны калідор, каб тыя маглі трапіць у Нямеччыну.
Эйсмант: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца сем тысяч мігрантаў, але толькі 400 пажадалі вярнуцца дадому
Міністр унутраных спраў Германіі: Мы не гатовыя прымаць мігрантаў з беларускай мяжы
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары