Грамадства

Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую перавялі з калоніі ў СІЗА па новай крымінальнай справе

Маці палітзняволенай Вольгі Класкоўскай паведаміла, што ў гэтыя выхадныя яе дачку этапавалі з гомельскай жаночай калоніі ў брэсцкі СІЗА-7. Перавялі жанчыну для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе.

Справу завялі паводле арт. 369 КК за каментарый у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментарый быў размешчаны яшчэ да яе арышту, паведамляюць правабаронцы. 

Маці Вольгі кажа, што дачка дрэнна сябе адчувае. Зрок пагаршаецца: перад вачамі мутна і лётаюць «мошкі». Вольга ўжо пачала лячэнне і п'е вітаміны.

За ўвесь чаc Класкоўскую неаднаразова закідвалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. З-за дрэнных умоваў утрымання да палітзняволенай вярнуліся старыя хваробы: ацёкі ног, болі ў пазваночніку і ў галаве.

Бацькам з сакавіка адмаўляюць у спатканнях з дачкой. Акрамя гэтага, першую перадачу ў калонію ў іх атрымалася перадаць толькі ў ліпені, а другую перад этапам у Брэст выслалі пасылкай.

22 снежня 2020 года Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса за перакрыццё руху транспарту ў Серабранцы ў Мінску.

***

СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Класкоўскай Вользе Аляксандраўне.

«Здаецца, гэтым пакаранням няма канца». Навіны ад палітзняволенай Вольгі Класкоўскай

Каментары

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць