Меркаванні

«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі

Расійскі грамадскі дзеяч і папулярны блогер Максім Кац выпусціў ролік пра нядаўнюю актыўнасць Лукашэнкі, які за кароткі час даў некалькі інтэрв’ю замежным медыя. Нягледзячы на тое, што апошні год у Беларусі няма масавых акцый пратэсту, па меркаванні Каца, сама рыторыка Лукашэнкі кажа пра тое, што дэмакратычныя змены непазбежныя. 

Максім Кац. Фота: Вікіпедыя

«Рыторыка Лукашэнкі апошнім часам пакідае прыгнятальнае адчуванне. Хлусня экспромтам, калі зусім няма сувязі з тым, што было сказана да і пасля, чысты палёт фантазіі чалавека, які мае сілавы рэсурс, і ён можа нанесці рэальны ўрон. Гэта палохае.

Адна справа, бачыць перад сабой рацыянальную крыніцу гвалту, іншая — вось такога персанажа без тармазоў, — адзначае Максім Кац. — З іншага боку, гэта добрая навіна. Усе дзеянні Лукашэнкі апошнія паўтара года кажуць пра тое, што крызіс для яго не скончыўся.

Усе папярэднія заканчваліся, сітуацыя заўсёды стабілізавалася, а цяпер даводзіцца бясконца ўтрымліваць баланс, які дазволіць атрымаць нейкую суму грошай у суседа на падтрымку ўласнага кіравання. Але такая стратэгія па вызначэнні канчатковая. Так жыць нельга. Гэта не кіраванне, гэта выжыванне.

Вось гэтае выжыванне некалі самага ўстойлівага аўтакрата на еўрапейскай тэрыторыі былога СССР — і ёсць дасягненне летніх пратэстаў 2020-га.

Звярніце ўвагу: вулічнай актыўнасці няма ўжо год. Усе НДА, праваабарончыя арганізацыі, незалежныя медыя разгромленыя. А Лукашэнка паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі, нібы па-ранейшаму ён бегае з аўтаматам». 

Кац адзначае, усім зразумела, што так не павінна быць, калі ўлада ўтрымліваецца толькі гвалтам, калі міжнароднай палітыкай займаецца «ўрад у выгнанні» на чале з Ціханоўскай, якую прымаюць сусветныя лідары, і лічацца з яе меркаваннем па Беларусі.

«І ўсё гэта без масавых ахвяраў, — працягвае ён. — Пры ўсім вар’яцкім сілавым ціску, без узмацнення жорсткасці, без намёкаў на грамадзянскую вайну. Гэта надзвычайны прыклад грамадзянскага супраціву. Няма сумневаў, ён прывядзе да дэмакратычных зменаў у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць