Грамадства

Ізраільская адвакатка, якую трымаюць у мінскім СІЗА за медыцынскі канабіс, просіць выратаваць яе з «гэтага пекла»

Грамадзянка Ізраіля Мая Райтэн у Беларусь прыляцела 11 лістапада для аказання юрыдычнай дапамогі ізраільскаму бізнэсмену.

Падчас мытнага агляду ў аэрапорце ў яе асабістых рэчах знайшлі 2,5 грама канабісу. У жанчыны быў на яго медыцынскі дазвол, але ў Беларусі гэтая папера не мае сілы, піша «Радыё Свабода».

Ізраільскія СМІ апублікавалі ліст з СІЗА Маі Райтэн. Жанчына просіць пакласці канец пакутам яе і сям’і.

«Я не магу больш заставацца тут, я не працягну доўга, — цытуе ліст ізраільскі сайт. — Я адрэзаная ад любых зносін з навакольным светам».

Жанчына знаходзіцца ў адной камеры з трыма суседкамі. Ніхто з іх не ведае англійскай, таму Маі няма з кім нават пагаварыць. Яна таксама расказала аб праблемах са здароўем — кожны дзень ёй робяць укол, аднак беларускія лекі не дапамагаюць ад некалькіх хранічных хвароб, а ізраільскіх — няма.

Жанчына звярнулася да ізраільскіх чыноўнікаў з просьбай дапамагчы вызваліць яе. Яна заклікала іх «дзейнічаць з усёй энэргіяй, каб пакласці канец гэтаму пеклу», праз якое яна праходзіць у СІЗА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць