Свет

У Мексіцы перакуліўся грузавік з мігрантамі: загінулі 53 чалавекі

У грузавіку знаходзілася больш за сотню мігрантаў. Ён перакуліўся на шашы, якая вядзе ў адміністрацыйны цэнтр штата Ч'япас Тустла-Гут'ерэс па паўднёвым усходзе краіны. Колькасць траўміраваных склала больш за паўсотні, піша Бі-бі-сі.

Getty Images

Гэты дарожны інцыдэнт стаў адным з самых маштабных па колькасці загінулых у гісторыі Мексікі, заявіў Луіс Мануэль Гарсія з агенцтва грамадзянскай абароны штата.

Паводле яго слоў, сярод пацярпелых і загінулых ёсць як мужчыны, так і жанчыны з дзецьмі. Іх грамадзянства пакуль дакладна не ўстаноўленае, але мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што большасць — з Гандураса і Гватэмалы.

Паведамляюць, што грузавік перавысіў хуткасць, на крутым павароце перакуліўся і ўрэзаўся ў пешаходны мост.

Штат Ч'япас мяжуе з Гватэмалай — менавіта праз яго пралягаюць галоўныя маршруты нелегальных мігрантаў.

Кожны год праз Мексіку ў ЗША накіроўваюцца сотні тысяч мігрантаў, якія ратуюцца ад галечы і гвалту, якія пануюць у некаторых краінах Цэнтральнай Амерыкі. Многія з іх плацяць кантрабандыстам, якія незаконна перавозяць іх у грузавіках — гэтыя падарожжы доўгія і небяспечныя.

Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, перасячэнне мяжы Мексікі і ЗША — самае небяспечнае ў свеце: толькі ў гэтым годзе прынамсі 650 чалавек загінулі, спрабуючы прабрацца на амерыканскую тэрыторыю. Гэта больш, чым калі-небудзь (з тых часоў, як арганізацыя пачала збіраць такія даныя).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць