Пажар адбыўся ў кватэры дома на вуліцы Тургенева, 1.
Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі расказаў, што паведамленне пра пажар паступіла ад жыхароў дома ў 15.33.
У кватэры пажарнікі знайшлі на падлозе шасцігадовую дзяўчынку, якая была ўжо без прытомнасці. Дзяўчынку забрала хуткая дапамога, цяпер яна ў рэанімацыі.
Каментары