Улада99

Дзверы ўправы БНФ зноў размалявалі

На дзвярах офісу з’явіўся надпіс «Белая воля».

Пашкоджанні на дзвярах ў выглядзе надпісаў «Белая воля» (назва радыкальнай арганізацыі) заўважыла раніцой 4 жніўня сакратар управы, прыйшоўшы на працу. На тое, што зламыснікаў пакараюць, члены партыі не разлічваюць.

— З такімі рэчамі мы сутыкаемся не ўпершыню, — расказаў старшыня арганізацыйна‑праўнай камісіі БНФ Уладзімір Лабковіч. — Але падаваць заявы ў міліцыю і губляць час на бессэнсоўную перапіску з РАУСам мы не будзем. Бо нават калі на нашых дзвярах з’явіўся муляж выбуховай прылады, што можа расцэньвацца як тэрарызм, ніякай крымінальнай справы ўзбуджана не было.

Пагаджаецца з гэтымі словамі прэс‑сакратар БНФ Кацярына Маркоўская:

— Адзінае, калі нам разбівалі шкло, яго ўстаўляў мясцовы ЖЭС.

Па словах Лабковіча, партыя не імкнецца афішыраваць інфармацыю пра новыя пашкоджанні, «каб у розных маргінальных груповак не стварылася ўражанне, што для таго, каб патрапіць у СМІ, трэба распісаць дзверы ўправы».

Юлія Аляксандрава, Салідарнасць, фота Хартыі'97

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць