Улада

Будаўніцтва новых раёнаў Мінска за МКАД пачнецца ў 2011-м

Ужо ў жніўні будуць распрацаваныя планы забудовы жылых раёнаў Шчомысліца, Тарасава, Дзегцяроўка.

Будаўніцтва новых жылых раёнаў Мінска за кальцавой аўтадарогай пачнецца ў 2011—2012 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Ясючэня 5 жніўня на прэс‑канферэнцыі.

Паводле яго слоў, ужо ў жніўні будуць распрацаваныя планы забудовы жылых раёнаў Шчомысліца, Тарасава, Дзегцяроўка.

У 2009 і 2010 гадах плануецца прыступіць да праектавання раёнаў Ельніца і Новы Двор. Акрамя таго, вызначаны пад забудову раён Смалявіч (райцэнтр за 39 км ад Мінска). Праектаванне апошніх трох раёнаў пачнецца пасля падпісання ўказа прэзідэнта аб перадачы гэтых тэрыторый ад Мінскай вобласці Мінску. Падрыхтоўка ўказа пачнецца пасля зацвярджэння прэзідэнтам скарэктаванага Генеральнага плана Мінска, якое плануецца ў кастрычніку‑лістападзе.

Акрамя будаўніцтва жылых раёнаў за межамі МКАД распрацоўваецца праграма забудовы тэрыторыі, якая прылягае да кальцавой аўтадарогі. Гэту працу з удзелам Мінгарвыканкама вядзе Мінаблвыканкам. Праграма прадугледжвае будаўніцтва магазінаў, гіпермаркетаў, супермаркетаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, аўтазаправачных станцый, аб’ектаў паслуг. Цяпер праграма праходзіць узгадненне, пры гэтым некаторыя аб’екты, не чакаючы зацвярджэння, ужо будуюцца.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць