Грамадства

«Гэта мне — смяротны прысуд»: 69-гадовую пенсіянерку асудзілі да 2,5 года калоніі за каментарыі

Суд Бераставіцы і Бераставіцкага раёна асудзіў 69-гадовую пенсіянерку з Ваўкавыска Галіну Іванаўну Міхальчук да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за каментарыі ў тэлеграм-канале.

Агулам пацярпелыя ацанілі свае маральныя пакуты ў 5000 рублёў — пры гэтым абвінавачаная мае пенсію ў 500 рублеў. Абаронца папрасіла выклікаць пацярпелых на працэс, бо яны не пазначылі, якія менавіта маральныя пакуты перажылі, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Андрэй Талочка: «Як вы сабе гэта ўяўляеце? Што яны прыедуць, пакуль абед? (смяецца)».

Абаронца: «А што тут такога? 60 кіламетраў. Заяўлена 1500 іскавых патрабаванняў».

Дзяржабвінаваўца Ала Кузьма: «А што, гэта вялікая сума?»

Абаронца: «Што на гэта павінен адказаць абаронца чалавека, які атрымлівае пенсію ў 500 рублёў?»

Жанчыну судзілі за шэраг каментарыеў, якія негатыўна і зняважліва ацэньвалі Лукашэнку, а таксама зневажалі яго гонар і годнасць.

Таксама пацярпелымі выступілі старшыня Валкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько (адзіны, хто не заявіў іск на кампенсацыю маральнай шкоды), міліцыянткі АМАП Гродзенскага УУС Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч (заявілі іскі па 1000 рублёў), начальнік ППС Валкавыскага РАУС Валерый Раманчык (іск — 1500 рублёў), начальнік Ваўкавыскага РАУС Віталь Асоцкі (іск — 1500 рублёў). 

Таксама, згодна з абвінавачаннем, яна здзейсніла паклёп у дачыненні да былога начальніка ГУБАЗіКа Мікалая Карпянкова, экс-міністра МУС Юрыя Караева, экс-кіраўніцы адміністрацыі Наталлі Качанавай, а таксама міліцыянткі роты ППС Фрунзенскага РАУС Мінска Валуйскай, аднак яны адмовіліся пісаць заявы, паводле якіх мусяць быць заведзеныя крымінальныя справы. 

Жанчына таксама пакідала негатыўныя каментарыі ў дачыненні да іх.

Галіна Іванаўна ў апошнім слове сказала, што пазбаўленне волі стане для яе смяротным прысудам, аднак суддзя Андрэй Талочка прызначыў ёй 2,5 года калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Усе навіны →
Усе навіны

Велізарныя чэргі і рэкордная яўка на выбарах у Венгрыі13

На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»5

Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака5

Парад у Маскве ўсё ж будзе, і Лукашэнка на яго паедзе10

Дальнабойшчыка з Дружнага, які працаваў у Еўрасаюзе, асудзілі па палітычнай справе2

Лукашэнку перадалі ліст, напісаны ім яшчэ ў маладосці. Што там?35

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе14

Нягледзячы на чатыры «так» ад журы, беларуска-ўкраінскі хор SPIEVY не выступіць у фінале польскага шоу талентаў9

Ад страты касцявой масы да пагаршэння зроку: як космас уплывае на арганізм чалавека5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць