Свет1010

«Гэта лічаныя кіламетры». У Крамлі распавялі, чаму не рухаюцца перамовы з Украінай

Рознагалоссі Масквы і Кіева па тэрытарыяльным пытанні заключаюцца ў «лічаных кіламетрах», заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён сказаў, што пасля велікоднага перамір'я вайсковыя дзеянні працягнуцца.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Contributor / Getty Images

Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што тэрытарыяльнае пытанне з’яўляецца адной з галоўных тэм для абмеркавання падчас перамоў наконт вайны ва Украіне, і па гэтым пытанні не было ніякага прасоўвання.

Асноўнай перашкодай для міру Пяскоў назваў пазіцыю ўкраінскага боку. Ён сказаў, што «рознагалоссі Масквы і Кіева па тэрытарыяльным пытанні заключаюцца ў лічаных кіламетрах», маючы на ўвазе частку Данецкай вобласці, якую Расія патрабуе перадаць пад свой кантроль.

«Не, гэта сапраўды лічаныя кіламетры… груба кажучы, там 18—17% Данецкай Народнай Рэспублікі, якую засталося нам вызваліць, і гэта будзе азначаць выхад на адміністрацыйныя межы», — сказаў сваю версію прадстаўнік Крамля.

Крэмль афіцыйна пацвердзіў намер працягнуць ваенныя дзеянні супраць Украіны пасля заканчэння 36‑гадзіннага «велікоднага перамір'я». Пяскоў сказаў, што Маскве патрэбны «ўстойлівы мір». «Аднак ён можа наступіць, калі мы забяспечым нашы інтарэсы, дасягнём тых мэтаў, якія ставіліся з самага пачатку», — дадаў ён.

У сваю чаргу Уладзімір Зеленскі выступіў за падаўжэнне рэжыму цішыні, падкрэсліўшы гатоўнасць Украіны да дыпламатычнага шляху. «Было б правільна, каб спыненне агню працягвалася і далей. Мы высунулі гэтую прапанову Расіі, і калі Расія зноў выбера вайну замест міру, гэта яшчэ раз прадэманструе свету, хто і чаго насамрэч хоча», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Кіеў працягвае настойваць на тым, што любыя дамоўленасці павінны суправаджацца міжнароднымі гарантыямі бяспекі для прадухілення новай агрэсіі.

Каментары10

  • Ёсік
    12.04.2026
    Дык усё ж зямелькі мала, а не дэнацыфікацыя, абарона рускіх? Людажэры.
  • Усё правільна
    12.04.2026
    Астаннія лічаныя кіламетры яны самыя важкія, самыя цяжкія.
  • Лол
    12.04.2026
    Лічаныя кіламетры, гэта агламерацыя Славянска і Краматорска з дзясяткамі сёл і 500 000 чалавек, украінскія ўмацаванні і г.д. Хрэна лысага яны гэта возьмуць у бліжэйшы год.

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць