Эканоміка

У Беларусі прагназуюць падаражанне будаўнічых матэрыялаў з металу

У студзені кошт асноўных відаў стальнога пракату не зведаў істотных змен у параўнанні са снежнем мінулага года. Ваганні цэн былі ўмеранымі і ў сярэднім не перавышалі 3% у бок павышэння або зніжэння, паведамляе Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ).

У прыватнасці, тона гарачакачанага ліставога пракату і швелеру стала даражэйшай на 2,2%, чым у снежні, у той час як стальныя трубы, ацынкаваны ліст і вугалок наадварот патаннелі на 2-4%.

Цэны на астатнія віды прадукцыі чорнай металургіі засталіся на ўзроўні папярэдняга месяца.

Разам з тым аналітыкі БУТБ не выключаюць, што ўжо ў лютым біржавыя каціроўкі на чорны металапракат зноў пойдуць уверх.

Аналітыкі зазначаюць, што рэзкі рост цэн, характэрны для вясны мінулага года, малаверагодны. Хутчэй за ўсё, павышэнне будзе паступовым і закране толькі самыя запатрабаваныя пазіцыі, такія як арматура, трубы і ліставы пракат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць