Свет

«У нас адно вялікае еўрапейскае імкненне. Мы хочам свабоды і гатовыя за яе змагацца». Уладзімір Зяленскі выступіў з тэлезваротам да ўкраінцаў

Сёння прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выступіў з новым зваротам да народа Украіны. Асноўным зместам яго стала пагроза ваеннага сутыкнення з Расіяй і пажаданыя паводзіны грамадства ў гэтых умовах.

У сваім выступленні Зяленскі адзначыў, што з Украінай цяпер вядуць вайну на ўсіх франтах — не толькі на чыста вайсковым, але і на эканамічным, і на інфармацыйным. Але Украіна цяпер моцная як ніколі і здолее ўсім пагрозам даць рады. 

Як прыклад прыведзеная пандэмія каранавіруса, якая прыйшла неспадзявана, але ёй нібыта эфектыўна, згуртаваўшыся, змаглі даць рады. У той жа час расійская ваенная пагроза - не невядомы вораг, яна чаканая і ўкраінскія службы добра ведаюць, дзе і колькі чаго сканцэнтравана на межах. І ўвогуле стан арміі не той, што быў калісьці.

Разам з арміяй добра працуе і дыпламатыя. Удалося здабыць дзейсную падтрымку заходняга свету, пераканаць партнёраў, што ад украінцаў і іх арміі цяпер залежыць бяспека ўсёй Еўропы. Многія вядучыя палітыкі свету ў Украіне ўжо пабывалі гэтымі днямі, а многія збіраюцца наведаць найбліжэйшым часам. 

«Нас палохаюць вялікай вайной і ў чарговы раз прызначаюць дату ваеннага ўварвання. Гэта ўжо не першы раз. Але наша дзяржава сёння моцная, як ніколі.

Мы імкнёмся да міру і хочам вырашаць усе пытанні выключна шляхам перамоў. І Данбас, і Крым вернуцца ў Украіну. Выключна дыпламатычным шляхам. Мы не замахваемся на чужое, але і свайго не аддамо. Мы маем выдатнае войска. Нашы хлопцы маюць унікальны баявы досвед і сучасную зброю. Гэта ўжо ў разы больш моцная армія, чым восем гадоў таму».

Асаблівую ўвагу Зяленскі звярнуў на тых, хто ў гэтыя цяжкія часы спалохаўся цяжкасцяў і пакінуў краіну. На ўвазе ён меў відавочна алігархаў і бізнэсменаў, пра вылет якіх у Еўропу чартарнымі рэйсамі і прыватнымі самалётамі пішуць апошнія дні. Зяленскі, звяртаючыся да іх, заклікаў іх вярнуцца ў краіну цягам 24 гадзін і стаць плячо да пляча з украінскім народам. Маўляў, ваша сіла — не ў грашах і самалётах, а ў грамадзянскай пазіцыі. І гэтыя людзі мусяць даказаць, што Украіна для іх бацькаўшчына, а не пляцоўка для зарабляння грошай.

Асобна ён таксама звярнуўся да журналістаў, заклікаўшы іх працаваць на Украіну, а не на тых, хто ўцёк. 

«Нам кажуць, што 16 лютага стане днём нападу. Мы зробім яго Днём яднання. Адпаведны ўказ ужо падпісаны. У гэты дзень мы вывесім нацыянальныя сцягі, надзенем сіне-жоўтыя стужкі і пакажам усяму свету наша адзінства.

У нас адно вялікае еўрапейскае імкненне. Мы хочам свабоды і гатовыя за яе змагацца. Мы ўсе хочам жыць шчасліва, а шчасце любіць моцных. Мы ніколі не ўмелі здавацца і не збіраемся гэтаму вучыцца.

Любіце Украіну! Мы спакойныя! Мы моцныя! Мы разам!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца6

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак7

Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?16

Мінск накрыла моцная навальніца ВІДЭА2

«А колькі шчасця ў вачах!» Кахно, Грыбалёва, Карпанаў і іншыя беларускія селебрыці адвялі дзяцей у школу ФОТЫ13

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі4

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца6

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць