Спорт

Беларусы занялі восьмае месца ў біятлоннай эстафеце, хоць ішлі трэцімі

Сёння на Алімпіядзе ў Пекіне прайшла біятлонная эстафета сярод мужчын (4 па 7,5 км). Беларуская чацвёрка (Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі) фінішавала толькі на восьмым месцы.

Прычым падчас першага і другога этапаў беларусы ішлі і другімі, і трэцімі (паспяхова прабеглі і адстраляліся Лабастаў і Лазоўскі).

Аднак Максім Варабей заваліў другую стральбу, выкарыстаўшы і тры дадатковыя патроны і пайшоўшы на два штрафныя колы, у выніку ён перадаў эстафету дзявятым.

Антон Смольскі фінішаваў восьмым. Адставанне ад першага месца склала адну хвіліну 59 секундаў.

Выйграла эстафету зборная Нарвегіі з вынікам адна гадзіна 19 хвілін 50,2 секунды.

Расія ўпэўнена ішла пасля трох этапаў першай, але Эдуард Латыпаў, што бег на апошнім этапе, пайшоў пасля другой стральбы на два штрафныя колы.

Францыя — другая (+27,4 секунды), Расія — трэцяя (+45,2). 

*** 

Заўтра пройдзе эстафета ў жанчын (пачатак у 10:45 па мінскім часе), таксама ў сераду пройдзе фінал у мужчынскім фрыстайле (а 14-й).

У Беларусі на Алімпіядзе два медалі: срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча15

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?3

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША25

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы18

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча15

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць