Здарэнні

Сталічная міліцыя: сілавікоў пераарыентавалі на палітыку. І маем усплеск бытавых забойстваў

Сілавікі падводзяць вынікі мінулага года. Так, кіраўнік мінскай міліцыі Міхаіл Грыб прызнаў, што «складаны» 2020 год запатрабаваў пераразмеркавання рэсурсаў. Сілавікі, якія павінны былі займацца прадухіленнем злачынстваў на глебе хатняга гвалту і алкагалізму, займаліся пытаннямі «незаконных масавых мерапрыемстваў». І гэта пры тым, што кожнае другое бытавое злачынства здзейсненае на п’яную галаву. Летась 92 чалавекі былі забітыя сваімі блізкімі. 

Фота з сайта інтэрпала

«Рэсурсы, якія планавалі накіраваць на прафілактыку алкагалізацыі насельніцтва і хатняга гвалту, накіравалі на спыненне незаконных масавых мерапрыемстваў, кантроль за выкананнем рэжыму самаізаляцыі, — цытуе Грыба міліцэйская газета «На страже». — Як вынік, выпусцілі з-пад увагі частку асоб, здольных на глебе злоўжывання алкаголем на неабдуманыя ўчынкі. На рахунку нецвярозых грамадзян — палова бытавых злачынстваў». 

І гэта праблема не толькі Мінска, але і ўсёй краіны. Па статыстыцы МУС, трэці год запар расце колькасць «п’яных» злачынстваў, не зніжаецца колькасць бытавых злачынстваў. 92 чалавекі летась загінулі ад рук сваіх блізкіх.

Па «п’янай злачыннасці» наша краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы. Найбольш паказальнымі з’яўляюцца гвалтоўныя злачынствы: 84% выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў адбываецца на п’яную галаву, 75% згвалтаванняў — таксама ў стане ап’янення. 

Начальнік мінскай міліцыі лічыць, што трэба актыўней адпраўляць залежных ад алкаголю ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП). Такая практыка часоў СССР засталася толькі ў нашай краіне.

Праваабаронцы крытыкуюць ЛПП, паколькі кіруе ўстановамі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, часта ўмовы там блізкія да сітуацыі ў калоніях, сама практыка выглядае як пакаранне людзей за тое, што яны хворыя (адказнасць за правапарушэнні не здымаецца змяшчэннем у ЛПП).

Але самае галоўнае — улады не маюць даных аб паспяховасці такога «выпраўлення», у Беларусі няма ўліку, колькі людзей адмовіліся ад алкаголю пасля ЛПП. Пры гэтым у некаторых раёнах існуе чарга ў ЛПП, яны проста не здольныя змясціць усіх, каго туды накіроўвае суд. 

Таксама Грыб дадае, што чакаюцца змены ў заканадаўстве па выяўленні хатняга гвалту ў сям’і. Пашырыцца кола асоб, гвалт у дачыненні да якіх разглядаецца як хатні (будзе распаўсюджвацца і на былых жонку ці мужа, на сужыцеляў, якія вядуць ці вялі разам гаспадарку).

Таксама з’явіцца пункт, што ніякія звычаі і традыцыі не могуць быць апраўданнем гвалту. У дачыненні да парушальнікаў будуць распрацаваныя карэкцыйныя праграмы, гвалтаўнікоў могуць пазбавіць права набываць і захоўваць зброю. 

Нагадаем, што ў выніку знішчэння грамадзянскай супольнасці спыніла дзейнасць гарачая лінія дапамогі ахвярам хатняга гвалту. За восем год па дапамогу звярнулася 15 тысяч пацярпелых. Сёння ў ахвяраў гвалту няма такой магчымасці. 

Раней у Следчым камітэце заяўлялі, што пасля выбараў у сілавікоў змяніліся прыярытэты. Асноўныя высілкі былі накіраваныя на злачынствы, звязаныя з масавымі пратэстамі, у 2021-м дадалася ўзмоцненая барацьба з экстрэмізмам і тэрарызмам. Так адбылося пераразмеркаванне спецыялістаў і прэмій за выкананую работу.

Чытайце яшчэ:

У 2021-м сілавікі завялі каля 5500 крымінальных спраў за пратэсты

У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй22

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку5

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй22

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць