Грамадства

«І пасля смерці няма супакою». Нават на пахаванне мазырскага актывіста Уладзіміра Неўмяржыцкага прыехаў «сіні бус»

15 лютага ў Мазыры пахавалі актывіста «Народнай грамады» Уладзіміра Неўмяржыцкага. У апошнія гады ён зазнаў пераслед ад міліцыі — вобшукі, «суткі», затрыманні. У апошнія дні жыцця міліцыя цікавілася ім нават у рэанімацыі, дзе ён паміраў ад анкалагічнай хваробы. І нават на пахаванне прыехаў «сіні бус», піша Радыё Свабода.

Фота ілюстрацыйнае.

16 лютага Неўмяржыцкаму споўнілася б 52 гады.

«Ён нікуды ня мог уладкавацца на працу праз сваю пазыцыю. Актыўна ўдзельнічаў у кампаніях супраць дармаедскага дэкрэта ў 2017-м, у акцыях супраць інтэграцыі ў 2019-м, у выбарах і падзеях пасля іх у 2020 годзе. Зазнаў ператрусы, «суткі», выклікі на гутаркі, у яго забіралі тэхніку.

Аж і на пахаванне прыехала міліцыя. Сядзелі ў «сінім бусе» каля рытуальнай залы, дзе было развітанне. Якая падстава аддаваць такую ўвагу смерці і пахаванню Уладзіміра? Пасля смерці няма супакою. Хутчэй за ўсё, гэта жах, які ахапіў гэтых «пераможцаў», і ён жыве ў іх, яны жывуць з ім», — сказаў Свабодзе зямляк Уладзіміра.

«Ён быў моцны, нязломны чалавек»

Знаёмая Уладзіміра была ўчора ў яго на пахаванні.

«Ён хварэў недзе 3—4 месяцы. Нават у шпіталь, за дзень да яго смерці прыходзіла міліцыя. Учора на пахаванні было так: ідзём мы з вянкамі да рытуальнай залы, і ідзе такі наш мясцовы «красавец», ну ведаеце, хто ў нас такія самыя прыгожыя. І стаіць сіні бус таніраваны.

На пахаванне на могілкі я прынесла бел-чырвона-белы сцяг. Таму што я ведала, як яго моцна паважаў Уладзімір, як для яго гэта было вельмі важна. Я хацела дастаць сцяг з пакунку, але мне прашапталі, што за намі сочаць «красаўцы», — сказала знаёмая Уладзіміра.

Неўмяржыцкі быў заўзятарам футбольнага клуба «Славія» (Мазыр). На пахаванне прыйшлі іншыя заўзятары, у ягоную труну яны паклалі фірмовыя шалікі з сімволікай «Славіі».

«Вельмі балюча, што Уладзімір памёр. Ён быў такі нязломны, мог быць нават і грубы, калі адстойваў свае ідэі, напрыклад, у судзе. Ён быў за сваю краіну, за перамены. Я думаю, што гэтыя ператрусы, выклікі ў міліцыю, затрыманні падарвалі ягонае здароўе», — дадала знаёмая.

Чытайце таксама:

У Мазыры памёр 51-гадовы Уладзімір Неўмяржыцкі. У 2020 годзе ён быў адным са статкевіцкіх «кандыдатаў пратэсту»

Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць