Святлана Ціханоўская падтрымала заклік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб закрыцці неба над Украінай
Лідарка дэмакратычных сіл падтрымала патрабаванні ўкраінскага народа закрыць неба над Украінай.

«Мы падтрымліваем заклік прэзідэнта Зяленскага закрыць паветраную прастору над Украінай. Гэта пытанне бяспекі Украіны, Беларусі і ўсёй Еўропы. Гэта таксама дапаможа спыніць расійскія ракеты і вайсковыя самалёты, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі кожны дзень», — сказала Святлана Ціханоўская ў звароце да народа Украіны.
Офіс Ціханоўскай падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія дапамогуць Украіне ў барацьбе з расейскай агрэсіяй. Як іх падтрымліваюць і беларусы, якія ўдзельнічаюць у Беларускім антываенным руху, дапамагаюць украінскай арміі і бежанцам, збіраюць гуманітарную дапамогу і адпраўляюць яе ва Украіну, праводзяць дыверсіі на чыгунцы і ўсімі магчымымі спосабамі перашкаджаюць дастаўцы ваенных грузаў ва Украіну, гаворыцца ў паведамленні Офіса.
НАТА адмовілася закрываць неба над Украінай, бо гэта азначае прамое супрацьстаянне з ядзернай Расіяй.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння паведаміў, што Расія будзе лічыць удзелам у ваенных дзеяннях любыя спробы іншых краін устанавіць беспалётную зону над Украінай.
Каментары