Эканоміка

Вядомыя тавары для гігіены і бытавой хіміі падаражэюць у Расіі у сярэднім на 40%. У Беларусі таксама падаражэюць

Буйны вытворца бытавой хіміі і тавараў для гігіены Procter & Gamble (Ariel, Fairy, Pampers, Gillette) павышае адпускныя цэны ў сярэднім на 40%, што тлумачыцца падаражэннем лагістыкі, матэрыялаў і дэвальвацыяй расійскага рубля.

Кампанія пастаўляла частку прадукцыі ў РФ з Польшчы, таму цяпер ёй даводзіцца радыкальна перабудоўваць лагістыку, што непазбежна павялічвае сабекошт.

Пральныя сродкі падаражэюць у межах 30%, мыйныя сродкі — на 26%, тавары дзіцячай гігіены — на 47%, жаночай — на 33%.

У той жа час абодва расійскія заводы Procter&Gamble працягваюць працу, аднак кампанія абвясціла аб прыпыненні інвестыцый у расійскі бізнэс і мае намер скараціць выдаткі на маркетынг і прома. Гаворка ідзе пра брэнды Ariel, Tide, Lenor, Fairy, Always, Gillette, Pantene, Blend-a-med ды іншыя.

Аналагічнага павышэння цэн варта чакаць і ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць31

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі1

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

У Румыніі кантралявана падарвалі Дунай, каб скіраваць паток вады на АЭС4

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць31

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць