Свет

Кітайскі нафтавы гігант Sinopec прыпыняе інвестыцыі ў Расію. Пекін баіцца заходніх санкцый

Кітайскі дзяржаўны канцэрн Sinopec Group прыпыняе перамовы аб інвестыцыях на паўмільярды даляраў у нафтахімічную и газавую прамысловасць Расіі. Меркавана, гэта звязана з заклікам урада да пільнасці ў сітуацыі, калі на Расію абрынутыя маштабныя санкцыі праз уварванне ва Украіну.

Фота: pmnewswire.com

Sinopec Group — найвялікшая кампанія па перапрацоўцы нафты ў Азіі, канцэрн кантралюецца дзяржавай. Жаданне Sinopec паставіць на паўзу магчымыя інвестыцыі ў паўмільярда даляраў падкрэсліваюць, наколькі рызыкоўна нават для Кітая, самага важнага дыпламатычнага партнёра Расіі, узаемадзейнічаць з ёй ва ўмовах жорсткіх заходніх санкцый, піша Reuters.

Пекін неаднаразова агучваў нязгоду з санкцыямі і жаданне захаваць звычайныя эканамічныя і гандлёвыя адносіны з Масквой. Кітай таксама адмаўляецца асуджаць напад Масквы на Украіну ці нават называць гэта ўварваннем.

Але на самой справе кітайскі ўрад насцярожана ставіцца да магчымасці таго, што мясцовыя кампаніі трапяць пад санкцыі праз гандаль з Расіяй. Пекін цісне на кампаніі і патрабуе ўважлівасці з інвестыцыямі ў эканоміку Расіі — краіны, якая з’яўляецца другім пастаўшчыком нафты і трэцім пастаўшчыком газа ў Кітай.

Крыніцы Reuters сцвярджаюць, што з пачатку расійскага ўварвання кампаніі Sinopec, China National Petroleum і China National Offshore Oil — тры галоўныя энергетычныя гіганты Кітая, што належаць дзяржаве — займаюцца ацэнкай уплыву санкцый на іх шматмільярдныя інвестыцыі ў расійскую эканоміку. Зараз яны не маюць магчымасці самастойна вырашаць пытанне пра новыя інвестыцыі і вымушаныя выконваць загады Пекіна.

Хто з мільярдэраў страціў найбольш грошай праз наступствы вайны ва Украіне

«Расійскія вайскоўцы не маюць звычкі збіраць целы загінулых і не заўсёды падбіраюць параненых — танней напісаць «знік без звестак»

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць