Улада55

«Нас вывезлі ў лес, забралі сім-карты і касеты»

Аператар здымачнай групы праграмы «ЧП.Расследование» тэлеканалу НТВ Юрый Бабенка расказаў падрабязнасці таго, як іх з карэспандэнтам Аляксеем Малковым высылалі з Беларусі.

Аператар здымачнай групы праграмы «ЧП.Расследование» тэлеканала НТВ Юрый Бабенка расказаў падрабязнасці таго, як іх з карэспандэнтам Аляксеем Малковым высылалі з Беларусі.

— Раскажыце, як насамрэч разгортваліся падзеі?

— Тое, што я прачытаў у Інтэрнэце, практычна ўсё праўда. Але не ўсё.

— А што няпраўда, альбо — не зусім дакладная інфармацыя?

— Няпраўда тое, што нас вывезлі ў аэрапорт. Нас вывезлі да мяжы, у горад Орша. Там падвезлі да самога цягніка, перадалі з рук у рукі, канфіскавалі сім‑карткі з мабільных тэлефонаў. І да самой Масквы мы былі без сувязі — не маглі ні з кім звязацца.

— А як адбывалася вашае знаёмства з беларускімі спецслужбамі? Наколькі гэта было нечакана?

— Мы іх заўважылі ўжо з самай раніцы — КДБ вяло нас ад раніцы. Мы вярнуліся ў гатэль гадзіне а 15-й, паабедалі і гадзінаў каля 18-й выйшлі папаліць — у гатэлі не паляць. Заўважылі, што сітуацыя ўскладняецца, фургоны з’явіліся. Архітэктура гатэлю такая, што там адна сцяна цалкам шкляная. Мы жылі на трэцім паверсе. Скрозь гэтую сцяну мы ўбачылі, што ў наш бок накіроўваюцца чалавек 8 у міліцэйскай форме і чалавек 10 — у цывільным. Так што асабліва нечаканым іх візіт не быў. Нас пасадзілі ў фургон, вывезлі за горад, незразумела чаму, дапыталі і вывезлі ў Оршу. А там ужо пасадзілі на цягнік.

— Страшна было, калі ўбачылі, што вас вязуць не ў КДБ, а ў лес? Асабліва ўлічваючы тэму вашага рэпартажу — пра зніклых у Беларусі?

— А ты як думаеш?!

— Не пыталіся ў суправаджальных, чаму вас вязуць у невядомым накірунку?

— Нам адказалі: «Ва ўтульнае месца пагаварыць».

— І пра што гаварылі?

— Афіцыйная версія: што мы без акрэдытацыі знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі.

— Не было размоў пра тое, што няма чаго лезці ў палітыку? Маўляў, навошта вы ўзнялі гэтую тэму?

— Чаму ж — пыталіся пра тое, што здымалі, з кім гаварылі. Цікавіліся, пра што канкрэтна ішла гутарка. Я сказаў, што нічога не чуў і нічога не ведаю.

— Згодна з беларускім заканадаўствам, за гэтае парушэнне вас могуць на 5 гадоў пазбавіць магчымасці прыязджаць у Беларусь. Ці не пагражалі такім пакараннем?

— Не, пра гэта размова не ішла. Нам вярнулі практычна ўсё абсталяванне, за выключэннем касет са знятым матэрыялам. Ну, і сім‑картак.

— Атрымліваецца, што фільма пра зніклых у Беларусі не будзе?

— Фільм, магчыма, будзе. Гэта пытанне да кіраўніцтва. Нам паабяцалі вярнуць касеты.

— Чаму вы вырашылі працаваць у Беларусі без неабходнай акрэдытацыі ў МЗС?

— Гэта не ў маёй кампетэнцыі, я не магу адказаць.

— Не ведаеце, чаму толькі зараз тэлеканал НТВ вырашыў звярнуцца да тэмы зніклых у Беларусі — упершыню за 10 гадоў?

— Гэтага я таксама сказаць не магу. Я аператар: у мяне ёсць заданне і я яго выконваю.

— Калі прапануюць ізноў ехаць у Мінск на здымкі — пагодзіцеся?

— А чаго адмаўляцца — прыгожая краіна, прыгожы горад.

— Ветлівыя спецслужбы…

— Ага, ветлівыя… Вельмі.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё

Каментары5

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць