Улада66

Бэл: Гэта была ідэя Лукашэнкі - паказвацца на людзях з малодшым сынам

Еўрарадыё датэлефанавалася да Лондана і паразмаўляла з лордам Бэлам. Спачатку піяршчык сказаў, што сышоў у адпачынак, але потым згадзіўся расказаць нават пра тое, ці мае ён дачыненне да публічнасці малодшага сына прэзідэнта.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Лондана і паразмаўляла з лордам Бэлам. Спачатку піяршчык сказаў, што сышоў у адпачынак, але потым згадзіўся расказаць нават пра тое, ці мае ён дачыненне да публічнасці малодшага сына прэзідэнта.

Еўрарадыё: Скажыце, гэта праўда, што Вы больш не будзеце супрацоўнічаць з нашай краінай?

Лорд Бэл: Кантракт спачатку быў разлічаны толькі на 12 месяцаў, а яны скончыліся. Нельга сказаць, што ён скончыўся раней за планаваны тэрмін, што мяне звольнілі. На самай справе ўсё вельмі проста, кантракт проста скончыўся.

Еўрарадыё: А ці збіраецеся Вы яшчэ калі‑небудзь наведаць нашу краіну?

Лорд Бэл: Магчыма нават не адзін, а некалькі разоў.

Еўрарадыё: Можа акурат на адпачынак?

Лорд Бэл: Я магу прыехаць як для бізнес‑спраў, так і для ўласнага задавальнення.

Еўрарадыё: Думаю, што беларусы былі б не супраць, калі б Вы нават і яшчэ раз згадзіліся супрацоўнічаць з Беларуссю…

Лорд Бэл: Ведаеце, я павінен сказаць вам: меркаванне, што кантракт з Беларуссю яшчэ існуе — гэта памылка. На гэта няма доказаў. Я сказаў Вам праўду, кантракт быў разлічаны на 12 месяцаў, апошнім месяцам быў жнівень, а ўся іншая інфармацыя пра гэта ўжо з’яўляецца канфідэнцыяльнай.

Еўрарадыё: Канешне, разумеем. Мы хацелі б толькі падзякаваць Вам за працу — імідж нашай краіны сапраўды змяніўся за гэты год.

Лорд Бэл: Дзякуй вам!

Еўрарадыё: У нас яшчэ толькі адно пытанне. Скажыце, гэта Вы параілі нашаму прэзідэнту паказвацца на публіцы з маленькім сынам?

Лорд Бэл: Я ўвогуле не маю ніякага дачынення да гэтага. Я ніколі не раіў такога, гэта была яго ідэя.

Ганна Балаховіч, Еўрарадыё

Глядзі таксама:
Кантракт з Бэлам скончыўся

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць