Кіно

Што паглядзець. «Сядай за руль маёй машыны» — найлепшы замежны фільм «Оскара» 2022 года

Гэтую медытатыўную аскараносную стужку з Японіі ўжо паказваюць у беларускіх кінатэатрах. Пастарайцеся паспець на сеанс да 13 красавіка, бо такіх паэтычных і глыбокіх карцін у беларускім пракаце, відаць, яшчэ доўга не будзе.

Кадр са стужкі. Крыніца: kinonews.ru

Галоўны герой карціны — тэатральны акцёр і рэжысёр Ясуке Кафуку. Ён жыве ў шчаслівым шлюбе са сцэнарысткай Ота, пакуль аднойчы не заспявае яе ва ўласным доме з каханкам. Кафуку пакідае дом, а праз нейкі час яго жонка памірае ад кровазліцця ў мозг.

Праз два гады пасля трагедыі Кафуку запрашаюць у Хірасіму, паставіць чэхаўскую п’есу «Дзядзя Ваня». Яму даюць асабістага кіроўцу — маўклівую дзяўчыну Місакі са шрамам на твары.

Час, што Кафуку і Місакі праводзяць разам, іх гутаркі і абмен сакрэтамі — усё гэта ідзе на карысць абодвум. Кафуку пачынае нанава аналізаваць свае адносіны з жонкай. А Місакі спрабуе разабрацца з цяжкай гісторыяй уласнага мінулага.

Шукаць шлях да сябе праз Чэхава

«Сядай за руль маёй машыны» знялі па расказе Харукі Муракамі, японскага пісьменніка, якога любяць ва ўсім свеце. Сама ж гэтая стужка — нагляднае адлюстраванне глабалізацыі. Глядзіце самі: Японія, руская п’еса, акцёры, што паміж сабой гутараць па-англійску, а на рэпетыцыях выкарыстоўваюць, у дадатак да японскай, кітайскую, карэйскую, іспанскую мовы і мову жэстаў. Нават назва карціны родам з іншай культуры — успомніце знакаміты радок Baby, you can drive my car ад брытанцаў The Beatles.

Але разам з гэтым «Сядай за руль маёй машыны» захаваў японскі дух. Ён бачны ў тым, як размерана і медытатыўна разварочваецца дзеянне фільма — падрыхтуйцеся да трохгадзіннага дзейства. Японскі дух і традыцыйная азіяцкая стрыманасць бачныя і ў тым, як асцярожна раскрываюцца героі, як знешне спакойна (але толькі знешне) яны перажываюць тыя трагедыі, што выпалі на іх жыццё. Не толькі Ясукэ мае свае трагедыі, яго новая сяброўка Місакі таксама мае ўласную гісторыю — аднекуль жа з’явіўся яе шрам.

Кадр са стужкі. Фота: kinonews.ru

Чэхаўскі тэкст гучыць у стужцы, здаецца, часцей, чым тое трэба героям. Кафуку кожны раз уключае ў машыне касету з радкамі рускага класіка, начытанымі яго жонкай Ота — хаця за столькі часу ўжо вывучыў, напэўна, іх на памяць. У тэатры ён прымушае акцёраў шмат разоў чытаць чэхаўскія радкі, і тлумачыць гэта так: «Чэхаў мае вялікую моц, калі прамаўляеш яго рэплікі, уся твая сутнасць вылязае наверх». 

Стужка падыдзе як тым, каму ўжо надакучыў Галівуд, так і тым, хто лічыць, што ніякае кіно, акрамя галівудскага, не вартае ўвагі.

Захад ацаніў «Сядай за руль маёй машыны», карціна сабрала цэлы ўраджай прэмій: тры прызы Канскага кінафестывалю, чатыры прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША, прэмію BAFTA за найлепшае неангламоўнае кіно, і, нарэшце, «Залаты глобус» і «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове.

Рэйтынгі на буйных сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,6 / 10,

Rotten Tomatoes — 97%.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Топ культавых антываенных стужак, каб нагадаць сабе, наколькі каштоўны мір

Што паглядзець. «Прыдумляючы Ганну» — серыял пра махлярку, якой немагчыма не зачаравацца

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць