Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі паведаміў журналістам, што расійская армія цалкам выведзеная з тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны.
«Мы не назіраем расійскіх войскаў у Кіеве, Чарнігаве або паблізу [абодвух гарадоў]», — запэўніў ён.
Уварванне ва Украіну пачалося 24 лютага адразу з трох флангаў, аднак некалькі дзён таму ў Маскве заявілі пра намер засяродзіць сілы на ўсходзе краіны, дзе размяшчаюцца самаабвешчаныя «народныя рэспублікі», нагадвае Бі-бі-сі.
Каментары